Дзень Роднай Мовы і Нацыянальная Дыктоўка
Напярэдадні Дня Роднай мовы Беларускі Дом запрашае беларусаў Польшчы і перадусім Варшавы, а таксама ўсіх неабыякавых да беларушчыны і беларускай мовы выказаць сваю пазіцыю, падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю - і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам. Гэтым разам тэкст будзе унікальным - дыктоўка будзе складзеная паводле лістоў нашых палітвязняў, самыя кранальныя і важныя фрагменты, якімі падзяліліся родныя і сябры нашых герояў.

Так сімвалічна мы распачынаем цыкл традыцыйных беларускіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да нашых нацыянальных святаў і датаў памяці ў Беларускім Доме ў Варшаве.

Натхняльніца і вядоўца імпрэзы - літаратарка, паэт, аўтарка праграмы "Беларус беларусу" ВАЛЯРЫНА КУСТАВА.

Адмысловыя госці:

-  АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ - заснавальнік Руху "За Свабоду і "Вольнага беларускага універсітэту".
 - ЗМІЦЕР БАРТОСІК - легендарны беларускі бард, журналіст - разам са сваёй гітарай, новымі гісторыямі і старымі хітамі. Адбудзецца канцэрт!

Пераможцаў дыктоўкі чакаюць - прызы! А ўсіх прысутных - сяброўскі пачастунак. Таксама ў праграме інтэрактыўныя гульні, сюрпрызы і віктарына!
Сэнс і прыгажосць ідзеі перадусім у тым, каб зрабіць гэта разам, незалежна ад таго, будуць у вас памылкі ці не.

Сустракаемся: 20 лютага (нядзеля) а 14.00 у Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Kryniczna 6).
Таксама просім памятаць пра бяспеку - і захапіць з сабой маскі.

Падтрымаем нашу Мову разам! Дзяліцеся падзеяй! Запрашайце сяброў! Адсвяткуем разам!

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse