Рэгістрацыя на цыкл онлайн-zoom лекцыяў "Нашае забытае васямнаццатае стагоддзе" з Цімафеем Акудовічам 19.05.2021 - 09.06.2021
Запрашаем на цыкл гістарычных онлайн  zoom-лекцыяў  “Нашае забытае васямнаццатае стагоддзе”, які пазнаёміць вас з гісторыяй адпаведнага стагоддзя на землях сучаснай Беларусі, падзеямі, што адбываліся ў той час, ды асобамі, што дзейнічалі ў той перыяд.

Лектар: Цімафей Акудовіч, гісторык, экскурсавод, заснавальнік экскурсійна-асветніцкага праекта "Набліжэнне".

У гэтых лекцыях  вы:

- падрабязьней даведаецеся пра апошняе стагоддзе існавання ды знішчэнне вялікай дзяржавы Рэч Паспалітая абодвух народаў, у якую ўваходзілі ў той час землі сучаснай Беларусі ;
- глыбей даследуеце  войны, бітвы, палітычныя  ды культурніцкія плыні нашага 18 стагоддзя, пачуеце пра дварцовыя інтрыгі ды захапляльныя гісторыі таго часу;
- разбярэцеся ў асобах каралёў Рэчы Паспалітай таго перыяду, адкуль паходзілі, якімі былі і як паўплывалі на гістарычныя падзеі, што адбываліся на нашых землях;
- адкрыеце для сябе ці глыбей дазнаецеся пра шматлікія імёны іншых гістарычны асобаў таго перыяду.

У гэтым цыкле онлайн-лекцыяў прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Эпоха Сасаў: Аўгуст Моцны і Паўночная вайна.
2. Эпоха Сасаў: Аўгуст ІІІ і бітва эпох.
3. Эпоха Панятоўскага: апошні шанец.
4. Тры падзелы: чаму развалілася Рэч Паспалітая.

Час лекцыяў: з 20.00 да  22.00 гадзіны.

Даты правядзення лекцыяў: 19.05, 26.05, 2.06, 09.06

Для рэгістрацыі вашага удзелу і запісу на курс онлайн-лекцыяў запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму.

Колькасць удзельнікаў у zoom-е абмежаваная.

Лекцыі - за фіксаваныя ахвяраванні  (меркаваны памер ахвяраванняў ад 24 р. за курс, альбо ад 8 руб. за асобную лекцыю)

19 траўня
Лекцыя 1. Эпоха Сасаў: Аўгуст Моцны і Паўночная вайна
XVIII ст. пачалося для нашых земляў з крывавай вайны і новага іншаземнага караля. Гэта сталася сур'ёзным выпрабаваннем. На лекцыі пагаворым пра тое, што прынесла нашым землям Паўночная вайна і якую памяць пакінуў пасля сябе саксонскі курфюст Аўгуст Моцны. Пра тое, чаму ён "Моцны", таксама пагаворым.

26 траўня
Лекцыя 2. Эпоха Сасаў: Аўгуст ІІІ і бітва эпох
Аўгуст ІІІ вядомы ці як самы нягеглы кароль Рэчы Паспалітай, што на фоне Панятоўскага выглядае асабліва крыўдна. Нягеглы і невядомы. А між тым менавіта пры модніку Аўгусце ІІІ у нашай дзяржаве праходзіла лёсавызначальная бітва паміж "сармацкім барока" і "еўрапейскім асветніцтвам", пра перыпетыі якой мы з вамі і пагаворым.

 2 чэрвеня
Лекцыя 3. Эпоха Панятоўскага: апошні шанец.
Пра Станіслава Аўгуста Панятоўскага ведаюць толькі, што пры ім развалілася Рэч Паспалітая. Але на самой справе 30 год кіравання гэтага манарха аказаліся плённымі для развіцця краіны і давалі сурёзны шанец на выхад Рэчы Паспалітай з крызіса. А яшчэ ў гэтай лекцыі будуць дварцовыя інтрыгі, нечаканыя персанажы і захапляльныя гісторыі.

9 чэрвеня
Лекцыя 4. Тры падзелы: чаму развалілася Рэч Паспалітая
Ці мела Рэч Паспалітая шанец захавацца ў межах пасля першага падзела? Мела. Чаму ж усё скончылася так сумна?! Разбярэм усе прычыны на лекцыі пра апошнія часы і знакамітыя 3 падзелы Вялікай Дзяржавы.

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
+ 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber, whatsapp),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com  ці праз тэлеграм @liusterka .


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя лекцыі, вандроўкі і мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy