🔥 Моладзевы Эканамічны Кэмп

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) разам з Моладзевым Блокам запрашаюць актыўных студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц на 5-дзённы афлайн івэнт у Літве з 31 жніўня па 4 верасня. Вас чакаюць трэнінгі ад экспертаў і экспертак ў сферах эканомікі, палітыкі і прадпрымальніцтва, адукацыйныя матэрыялы на лета, праца ў камандах і распрацоўка ўласных праектаў. 

Моладзевы Эканамічны Кэмп гэта добры старт для цябе, калі:

- Ты актыўны беларускі студэнт, выпускнік або актыўная беларуская студэнтка, выпускніца незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання;
- Цябе турбуе эканамічная будучыня Беларусі;
- Табе ёсць 18 год;
- Табе цікавы новыя веды пра эканоміку, палітыку і прадпрымальніцтва ў інтарактыўным фармаце;
- Ты хочаш пазнаёміцца з аднадумцамі і ўцягнуцца ў актывістскае кам'юніці.

Што будзе на Кэмпе? 

Паглыбімся ў бягучы стан беларускай эканомікі: яе ключавыя праблемы і выклікі. Разгледзім магчымыя шляхі рэфармавання зараз і ў будучыні. Удзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць уласныя праекты і ініцыятывы.

Падрабязная праграма будзе раскрыта адабраным удзельнікам і ўдзельніцам, а некаторую інфармацыю мы дадаткова раскрыем у нашых сацыяльных сетках.

⚡️ Удзел у Моладзевым Эканамічным Кэмпе бясплатны. Мы пакрываем транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і прапануем візавую падтрымку для ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Даты правядзення Моладзевага Эканамічнага Кэмпа: 31 жніўня –  4 верасня 2023 года.

Паспей падацца на Кэмп да 19 чэрвеня (уключна)!

Пра вынікі адбору паведамім да 23 чэрвеня.

Калі засталіся пытанні адносна Кэмпа, то пішы на пошту official@zbsunion.org або ў тг-бот https://t.me/zbsunion_bot з пазнакай «Моладзевы Эканамічны Кэмп». 

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя і прозвішча *
Можна псеўданім
Электронная пошта *
Праз яе вы будзеце атрымоўваць інфармацыю датычна Кэмпа
Telegram кантакт для хуткай сувязі *
Ваш узрост *
У якой краіне вы пражываеце? *
Род дзейнасці *
Прыклад: "Студэнт, БДУ"
Спасылкі на вашыя сацсеткі  *
Па-магчымасці, падайце кантактные дадзеныя персон, якія маглі б парэкамендаваць вас для ўдзелу ў школе *
Гэта можа быць прадстаўнік(-ца) іншай грамадскай арганізацыі, ініцыятывы, ваш(а) выкладчык(-ца), калега, ці працадаўца
Ваша матывацыя да ўдзелу ў івэнце *
Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у Кэмпе? Чаму нам варта абраць менавіта вас? Не больш за 100 слоў
Пра што вы б хацелі даведацца падчас Кэмпа?  *
Якія ў вас запыты да мерапрыемства?
У вас ёсць шенгенская віза на час івэнта?  *
Адкуль вы даведаліся пра Кэмп? *
Жадаеце падзяліцца з намі чымсці яшчэ?
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy