Апытанне: ацэнка патрэбаў у галіне культуры

Шаноўныя калегі, запрашаем вас далучыцца да штогадовай ацэнкі патрэбаў грамадзянскай супольнасці Беларусі ў знешняй дапамозе*.

Перад вамі анкета, прысвечаная аналізу асноўных “болевых кропак” у рэсурснай падтрымцы для сферы культуры. Яна – першы крок у даследаванні.

Наступным будуць міжсектаральныя анлайн-кансультацыі для падвядзення вынікаў апытання і карэкціровак па прыярытэтах для лабіявання падтрымкі. Удзельнікам/-цай гэтых сустрэч можаце стаць і вы – для гэтага зрабіце адпаведную пазнаку напрыканцы анкеты. 

Выніковым дакументам стане Дарожная мапа падтрымкі культуры Беларусі-2024, задача якой – падсумаваць прыярытэты ў неабходнай падтрымцы на беларускую культуру ў як мага больш дакладных формах і лічбах. 

Чаму гэта важна? 

Дзякуючы аналагічнай працы паміж культурніцкімі адмыслоўцамі летась нам удалося ўзгадніць вылучэнне 5 млн еўра на падтрымку незалежнай культуры Беларусі. Пры гэтым пацверджаны запыт быў значна большы - і для яго лабіявання патрэбна дакладнае бачанне найпершых праблемных зон.

Будзем шчыра ўдзячныя за запаўненне анкеты да 1 сакавіка (прыкладны час запаўнення - 5-10 хв). Пасля гэтай даты анкета застаецца адкрытай для збору дадатковай зваротнай сувязі. 

Таксама, калі ласка, падзяліцеся анкетай з калегамі, чыё меркаванне важна ўлічыць! 

Даведка:

Каардынацыю працэсу ажыццяўляюць АПК і Каардынацыйная рада пры падтрымцы і замове DG NEAR з дапамогай адмыслоўцаў з каманд Беларускай Рады культуры, АПК, сектаральных культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў. 
Sign in to Google to save your progress. Learn more

Якую арганізацыю культуры вы прадстаўляеце?

*
У якім культурніцкім сектары вы працуеце?

Ці вядзеце вы актыўную працу ў галіне культуры ў самой Беларусі?

*

Ці ўдзельнічалі вы ў складанні Дарожнай мапы (на этапе ацэнкі патрэбаў) па падтрымцы культуры ў 2023 годзе?

Clear selection

Якія напрамкі падтрымкі беларускай культуры з боку Еўразвязу падаюцца вам прыярытэтнымі?

*
Required
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Belarusian Council for Culture. Report Abuse