Рэгістрацыя на вандроўку "На Княжую гару за Божым дарам" з Таццянай Хамянковай 23.07.2022
Сябры, у суботу 23 ліпеня Арт Вандроўня запрашае Вас у аўтарскую вандроўку "На Княжую гару за Божым дарам. Кобрын Траўгута" з экскурсаводкай Таццянай Хамянковай, ураджэнкай Кобрына.

Маршрут вандроўкі: Менск - Кобрын - аграсядзіба "Княжая гара" (Ляхчыцы) - Хабовічы - скансэн "Божы дар"(Ляскова) - Буховічы - Яромічы - Менск
 
Кобрын - горад шматлікіх цэркваў, богалюбных князёў, бліскучых перамог, знакамітых паўстанцаў і, безумоўна, выкшталцоных сыроў! Горад з утульным  гістарыстарычным цэнтрам, багатай і супярэчлівай гісторыяй, незабыўнымі краявідамі. З савецкіх часоў Кобрын асацыяваўся з імем расейскага палкаводца Суворава, што між іншага жорстка душыў паўстанне Касцюшкі, але мы адкрыем для сябе іншы Кобрын - уласна Касцюшкаў, РамуальдаТраўгута і брата Адама Міцкевіча Аляксандра (дарэчы, даведаемся пра асобу, што мела ўсе тры гэтыя прозвішчы).

Паехаць у незвычайнае захапляльнае падарожжа ў гэты горад маецца мінімум 5 прычын:

1 - кажуць, што ў Кобрыне самы высокі ў Еўропе малітоўны дом баптыстаў, невядома, ці так гэта зараз насамрэч, але для нашай экскурсаводкі ў любым выпадку Кобрын - найлепшы горад у Еўропе, у чым Таццяна і паспрабуе нас пераканаць;
2 - другі цэнтр Брэсцка-Кобрынскай епархіі - самай багатай колькасцю цэркваў на душу насельніцтва;
3 - трэцяя па велічыні сінагога ў Беларусі;
4 - чацвёрты па захаванасці гістарычны цэнтр у Беларусі;
5 - пяць прыпынкаў у Кобрынскім раёне:
 
- Ляхчыцы - вёска са сваім гербам і Княжая Гара - месца легендарнага спачыну мясцовай князёўны Вольгі, тут адбудзецца прэзентацыя кнігі "Рамуальд Траўгут - рыцар зямлі палескай" з аўтографсесіяй ад аўтара;

- вёска Хабовічы з прыгожай драўлянай царквой у гонар святой Вольгі;  

- скансэн Божы Дар з шыкоўным музеем Рамуальда Траўгута, млыном-ветраком у працоўным стане і плантацыях галубіцаў-дурніцаў;

- вёска Буховічы з самай старажытнай царквой у раёне;

- вёска Яромічы з драўлянай двухзрубнай царквой канца 18 ст.

У падарожжы нас будзе суправаджаць Юрый Барысюк - гісторык, кобрынскі краязнаўца, аўтар кнігі "Рамуальд Траўгут - рыцар зямлі Палескай"

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй, у тым ліку з наведваннем скансэна Божы Дар з музеем Рамуальда Траўгута ды іншых цікавостак  - 65 бел. руб. - наяўнымі ў аўтобусе. Дадаткова аплачваецца абед на аграсядзібе - 15 бел. руб.

Выезд а 7-й гадзіне, вяртанне прыкладна а 23-й. Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе.

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты.


Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber (калі не супадае з тэлефонам)
Telegram (@... ці спасылка)
Колькасць вандроўнікаў (лічбай) *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся: *
Ці жадаеце дадаткова замовіць абед?
Clear selection
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі, лекцыі ды іншыя мерапрымествы?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy