Рэгістрацыя на вандроўку "Шляхецкімі шляхамі да вытокаў Менску" 27.02.2021 з Цімохам Акудовічам
Сябры, у суботу 27 лютага напярэдадні дня народзінаў Менску Арт Вандроўня прапануе тым, хто ўжо перахварэў і не баіцца кавіду,  усё-такі  выбрацца ў недалёкую, але вельмі змястоўную выязную вандроўку па Меншчыне  з гісторыкам ды экскурсаводам Цімохам Акудовічам, што не сабралася ў кастрычніку.

Каля году таму ў Гарадзішчы - месцы заснавання летапіснага Менску каля магутных валоў Замчышча Х-ХІ стагодзяў вядомы журналіст і асветнік Глеб Лабадзенка заснаваў музей "Стары Менск", асновай якога сталі каля 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, у тым ліку знойдзеных на раскопках Акадэміі навук. Прапануем разам завітаць у гэты музей, пахадзіць па магутных валах Менскага Гарадзішча, даведацца гісторыю яго заснавання і знішчэння, але перад гэтым павандраваць па наваколлі, па колішніх шляхецкіх сядзібах Меншчыны ды згадаць вядомых асобаў, што жылі ў гэтых месцах.

Маршрут вандроўкі: Менск  - Дзягільна - Баравое - Рубяжэвічы - Старынкі -  Койданава (Дзяржынск)- Вялікія Навасёлкі - Гарадзішча (+музей "Стары Менск") - Менск

Дзягільня - пахаванні роду Янушкевічаў, у тым ліку былога паўстанца, паэта, даследчыка Адольфа Янушкевіча, рэшткі іх маёнтка.

Баравое - капліца-пахавальня шляхецкага роду Дыбоўскіх (пач. 20 ст.) цікавай круглай формы

Рубяжэвічы - касцёл святога Юзафа пачатку 20 ст. (1907 – 1911 гг.) і ўнікальная экскурсійная цікавінка - каменная карта парафіі (музей валуноў у мініятуры)

Старынкі - маляўнічыя рэшткі былой уніяцкай, пазней праваслаўнай царквы Пятра і Паўла пачатку 19 ст. і магіла беларускага мастацтвазнаўцы-этнографа Міхася Раманюка (калі атрымаецца прайсці на могілкі).

Койданаў (Дзяржынск) - Замчышча (Кальвіншчына) - месца былога замка і кальвінскага збора і драўляны касцёл Святой Ганны (другая палова 18 – 20 ст.).

Вялікія Навасёлкі - Палац і гаспадарчыя будынкі маёнтку сям’і Кастравіцкіх (1820-30-я гг.). Магіла беларускага паэта Каруся Каганца (Казіміра-Рафала Кастравіцкага).

Гарадзішча (з музеем "Стары Менск") - замкавыя валы гарадзішча Х стагоддзя, на якіх быў заснаваны Стары Менск, зараз мае шмат мастацкіх цікавостак і аднойдзеныя пахавальныя пліты Рудольфа Пішчалы ды яго сям'і.

Больш падрабязна пра гэтую вандроўку вы можаце прачытаць у артыкуле Цімоха Акудовіча: https://34travel.me/gotobelarus/post/history-around-minsk

Але асноўная цікавінка Гарадзішча – Музей “Стары Менск”, які стварыў вядомы журналіст і асветнік Глеб Лабадзенка

Тут вы ўбачыце:

    500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, у тым ліку знойдзеных на раскопках Акадэміі навук проста пад вокнамі нашага музея.
    адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ стагоддзя;
    вялікага князя Усяслава Чарадзея ў цямніцы;
    самую старую ва Усходняй Еўропе шахматную фігуру — каня пачатку ХІ стагоддзя;
    вобраз Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню ды шмат чаго цікавага!

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Вандроўка плануецца на камфартабельным мікрааўтобусе, але замоўлены і вялікі аўтобус, калі збярэцца дастаковая колькасць людзей для аплаты якога, можна будзе зрабіць антыкавідную рассадку. Выезд у 8-30, вяртанне прыкладна каля 20-й гадзіны.

Унёскі для на вандроўку з экскурсіяй - 35 бел. руб. + квіток у музей 5 руб. з чалавека. Аплата наяўнымі ў аўтобусе, хто жадае загадзя аплаціць безнаяўнымі, пішыце ў viber.

Мікрык апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам. У мікрыку і на арграсядзібе трэба апранаць маскі.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), @liusterka (telegam), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber , telegam (@...)
Колькасць вандроўнікаў *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся
Clear selection
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy