Рэгістрацыя на вандроўку "За нашу і вашу свабоду! Паўстанне 1863 г. у Менску" з Цімохам Акудовічам 21.01.2021
У чацьвер 21 студзеня з нагоды пачатку паўстання 1863 года  запрашаем Вас на пешаходную экскурсію "За нашу і вашу свабоду! Паўстанне 1863 г. у Менску" з гісторыкам, экскурсаводам, прадстаўніком Беларускага камітэта ICOMОS Цімохам Акудовічам.

Паўстанне, якое беларусы называюць паўстаннем Каліноўскага, а палякі - студзеньскім, пачалося ў студзені 1863 года на тэрыторыі Польшчы. У Менску сетка падпольнай арганізацыі, якая мусіла спрыяць пачатку і развіццю паўстання на землях былога Вялікага Княства, пачала стварацца ў лютым 1863 года. У віры падзеяў перапляліся лёсы мясцовых гімназістаў, пісьменнікаў, рускіх афіцэраў,  святароў і лекараў.

Як развівалася і чым скончылася паўстанне, мы ўсе ведаем з падручнікаў на гісторыі. Але калі наблізіць і ўважлівей разгледзіць лёсы канкрэтных менчукоў, дык агульная панарама падзеяў 1863-1864 гг. пачынае выглядаць значна больш рэльефна. Абсалютнай нечаканасцю стане для вас імя і лёс чалавека, якога называлі душой паўстанцкай арганізацыі ў Менску!

Падчас гэтай вандроўкі мы перанясемся ў Менск 1863 года, пройдземся шляхамі, звязанымі з лёсам менскіх паўстанцаў, пабачым тыя нямногія будынкі, што захаваліся ад таго часу, здзейснім падарожжа па лёсах і эпізодах паўстання 1863 года ў сучаснай беларускай сталіцы.
 
Пачатак вандроўкі ў 18-30. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку прыйдзе напярэдадні вандроўкі. Калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку "спам". Але лепш пакінуць і яшчэ які-небудзь дадатковы кантакт.

Вандроўка, як і ўсе іншыя апошнім часам, праводзіцца за ахвяраванні. Але спадзяемся, што вы разумееце цяперашняе матэрыяльнае становішча экскурсаводаў, разумееце, колькі часу і высілкаў яны ахвяруюць, каб падрыхтаваць і правесці для вас такія цікавыя вандроўкі, і  калі будзе магчымасць ахвяраваць больш, скарыстайцеся ёй. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Нагадваем, у сувязі з сітуацыяй пандэміі, якая склалася, просім выконваць 3 умовы:

1) просім трымаць дыстанцыю на выцягнутыя рукі 1,5 метры - гукаўзмацняльнік гэта дазваляе;
2) пры малейшым дрэнным самаадчуваньні просьба паведамляць і не прыходзіць, таксама просім устрымацца ад наведваньня вандроўкі групу рызыкі - людзей старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні;
3) калі магчыма апрануць маскі, апранайце.

Уся дадатковая інфармацыя:  8-044-5386283 (Валерыя), 8-025-5458430 (viber, whatsapp) ці праз тэлеграм @liusterka .

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Колькасць вандроўнікаў
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар))
Калі ёсць viber
Telegram (@...)
Адрас электроннай пошты (правярайце ўважліва) *
Адкуль даведаліся *
Адкуль даведаліся (падрабязней):
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Вандроўні? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy