Рэгістрацыя на 2-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным (3-я плынь) верасень - кастрычнік
Запрашаем на 2-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы, які дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах цягам верасня і кастрычніка 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік Аляксей Шэін, стваральнік курсаў беларускай мовы “Моваведа”, якія праводзіў у 2008-2017 гадах. Сувядоўца відэапраекту “Гоман”, прысвечанаму беларускай мове.

Мэта курса: дапамагчы беларусам за 2 месяцы пачаць свабодна карыстацца беларускай мовай. Курс разлічаны найперш на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе плануецца 10 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Час правядзення заняткаў па чацвяргах: з 20.00 да  21.30.

Заняткі паводзяцца на платформе zoom (патрэбна загадзя ўсталяваць бясплатную версію на кампутар ці смартфон з доступам да інтэрнэту).

Для рэгістрацыі вашага удзелу (запісу на курс) запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму.

Унёскі за курс: ёсць 2 варыянты ўнёскаў - за ўвесь курс ці памесячна.

Найзруней, незалежна ад валюты, зрабіць пералічэнні за курс можна праз картку, але ўлічваючы падаткі і адлічэнні, давядзецца пералічыць адпаведна 165 руб. за ўвесь курс ці 90 руб. за месяц.

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
 +375-25-5458430 (viber),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com
тэлеграм @liusterka

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя лекцыі, вандроўкі і мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy