Рэгістрацыя на сяброўскую вандроўку на фэст абуджаных ТUТАКА  зь Вільні 14-16.07.2023
Сябры, прапануем 14-16 ліпеня ўсім разам паехаць  на аўтобусе  зь Вільні на фэст TUTAKA пад Беластокам.

Сёлета славуты Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы зь Беларусьсю ў трэці раз на некалькі дзён стане пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фэсту абуджаных «ТУТАКА»! Некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

TUTAKA - гэта музычны фэст, майстар-класы, дыскусіі, кінапаказы, спартовыя і тэатральныя мерапрыемствы і проста ўсебеларускі пікнік пасярод лета ў маляўнічым лесе побач з возерам!

Мы сустрэнемся з нашымі зоркамі: Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэям Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і інш. А распачне фэст сустрэча з нашай прэзідэнткай Сьвятланай Ціханоўскай!

Заграюць:
Дай Дарогу!
НОЧЫ
BOTANIC PROJECT
Dzieciuki
Papa Bo Selektah
Dlina Volny

Маршрут нашай вандроўкі: Вільня - Аўгустоў - Беласток - Барык (ТUТАКА) - Сейны - Вільня

Прыкладная праграма:

Выезд з Вільні раніцай у пятніцу 14.07 а 8-й гадзіне.

Спынімся троху пагуляць у Аўгустове, адкуль пачынаецца славуты канал.
 
У Беластоку мы наведаем экскурсію па мясьцінах, зьвязаных зь беларускай гісторыяй, а таксама заедзем у гандлёвы цэнтр, калі каму трэба нешта набыць, бо на зваротным шляху ў нядзелю можа быць усё зачынена.

Затым мы паўдзельнічаем ў адкрыцьці ў Беластоку сквера Вольнай Беларусі і разам зь іншымі ўдзельнікамі паедзем урачыстай калонай да месца правядзеньня фэсту.

У нядзелю 16-га на зваротным шляху мы заедзем у прыгожае мястэчка Сейны зь велічным касьцёлам і кляштарам дамініканаў 17-18 стст. Вернемся ў Вільню прыкладна а 19-й гадзіне. Па жаданьні і сілах групы зможам, выехаўшы трошку раней, паглядзець таксама Супрасьль са знакамітым манастыром і царквой ў стылі беларускай абарончай муравана готыкі!

Унёскі за вандроўку 65 еўра без начаваньня, але з даездам на мікрааўтобусе і з экскурсіяй. Рэгістрацыя ў гэтай гугл-форме (усе пакінутыя вамі асабістыя дадзеныя не прызначаныя для распаўсюду, але можаце пазначаць нікнэйм, ананімныя мэйлы ды тэлеграмы, галоўнае, каб было хаця б 2 кантакты і мы маглі зьвязацца з вамі персанальна).

Намёт, дыванкі і спальныя мяхі і іншы рыштунак для падарожжа можна замовіць загадзя па наступных кантактах:
+37068351081 (Алег)
+37060815886 (Андрэй)
Тэлеграм: @splyvem

А месца для яго ў намётавым мястэчку - на сайце фэсту:  https://ko-fi.com/s/f4a9e894db

ТУТАКА ж будзе і падрабязная праграма фэсту:  Fundacja Tutaka

Фэст ТУТАКА – гэта неверагодны шанец пабачыцца, паглядзець, што сёньня прэзэнтуе незалежная беларуская культура, а таксама файна адпачыць і зарадзіць адно аднаго пазытыўнай энэргіяй і аптымізмам! А яшчэ ў разгар лета і ў маляўнічым лесе з намётавым лягерам, крутымі канцэртамі, зонамі адпачынку, возерам і іншымі забавамі.

Што нас чакае?

🎪 Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.
🎼 Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых.
👨‍👩‍👧‍👦 Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.
🧑‍💻Бізнес-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.
🌾Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.
🤝Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.
💫 яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!

Далучайцеся!

Пытаньні па вандроўцы можна задаць праз тэлеграмы:
@LiusterkaVilnia
@PineBaltic
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Колькасьць вандроўнікаў *
Ці ёсьць сярод вандроўнікаў дзеці (пажадана не меншыя за 8-9 год) *
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Telegram (@ калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Сігнал (калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Whatsapp ( калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Адкуль даведаліся пра вандроўку *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя вандроўкі, канцэрты ды мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy