Рэгістрацыя на онлайн-zoom лекцыю да 135-годдзя Зьмітрака Бядулі 25.04.2021 з Паўлам Каралёвым
Сябры, у нядзелю 25 красавіка 2021 года музейны праект "Куфар старажытнасьцяў"  сумесна з Арт Вандроўняй  прапануе далучыцца да онлайн-zoom лекцыі да 135-годзьдзя з дня нараджэньня Зьмітрака Бядулі. Вядоўца - экскурсавод, гісторык ды музеязнаўца Павал Каралёў.

23 красавіка гэтага года адзначаецца 135-гадовы юбілей дня нараджэньня знакамітара беларускага паэта і празаіка, мовазнаўцы Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка).

Падчас лекцыі мы даведаемся цікавыя факты пра пісьменьніка:
- што ён ня мог ўспрымаць спакойна і пра што прасіў іншых не нагадваць яму;
- як ён перажыў сталінскія рэпрэсіі і меў сьмеласць казаць пра іх нават у самыя змрочныя часы;
- як шмат хто лічыў яго ня вельмі ўдачлівым чалавекам (шлімазлам), а ён дасягнуў вяршыняў на літаратурным алімпе;
- дазнаемся цікавосткі пра розны лёс ягоных братоў і сёстраў;
- ўзгадаем леташняе перапахаваньне творцы ў Менску.

Пачатак мерапрыемства ў 19-00! Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму. Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за некалькі гадзінаў да пачатку  (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Калі ў Вас будзе жаданьне  аддзячыць вядоўцу, гэта можна зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Большасьць ахвяраваньняў пойдуць на рэстаўрацыю знаходак, прадметаў з калекцыі "Куфра старажытнасьцяў". У гэтым ёсьць пільная патрэба! Будзем моцна удзячныя!

Таксама заклікаем падпісвацца на тэлеграм-каналы праектаў:
Куфар старажытнасьцяў t.me/kufar_starazytnasc
Вандроўніцкі клуб Арт Вандроўня: https://t.me/ArtVandrownia
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Вандроўні і Куфра старажытнасьцяў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy