Рэгістрацыя на вандроўку "У Бярэзінскі біясферны запаведнік" 18.07.2021 з Паўлам Каралёвым!
Сябры, у нядзелю 18 ліпеня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе Вам далучыцца да вандроўкі "У Бярэзінскі біясферны запаведнік". Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.

Маршрут вандроўкі: Менск - Жардзяжжа - Бягомль - Бабцы - Бярэзінскі біясферны запаведнік - Лепель - Менск.

Напачатку мы пад'едзем да вёскі Жардзяжжы, дзе на могілках захавалася цікавая  каплічка-пахавальня 1860 года пабудовы ў стылі класіцызму. Паспрабуем разгадаць таямніцу яе ўладальнікаў.

У Бягомлі мы пачуем пра розныя варыянты паходжання назвы гарадскога пасёлка, і як ён ледзь за часамі Машэрава не стаў "Партызанскам". Пабачым царкву Усіх Святых (19 стагоддзя). І дазнаемся пра дзейнасць мясцовага партызанскага аэрадрома падчас вайны. Нездарма ў Бягомлі пастаўлены помнік самалёту.

Каля невялікай вёсачкі Бабцы зберагліся больш за 20 унікальных каменных крыжоў. Некаторыя з іх большыя за чалавечы рост. Месца таямнічае і прыгожае. Нездарма Рыгор Барадулін пакінуў такія радкі:

У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі.
Калі багоў даўніны
Расьцілі –
Адцялі рукі,
І сталі крыжамі яны,
Сакральныя помнікі-рухі.
Тут часу зацішна яшчэ.
Зьбіраюцца здані з адхонаў.
І камень сьцюдзёна пячэ
Сузор’е паганскіх пісьмёнаў.

Галоўная мэта нашай вандроўкі - Бярэзінскі Біясферны запаведнік. Мы дазнаемся, чаму ён абавязаны свайму стварэнню бабрам, бо дзеля ўратавання іх папуляцыі і стварылі запаведнік. Мы пройдземся мясцовай экасцежкай, наведаем лясны заапарк і па жаданні, музей прыроды. Непадалёку размяшчаецца Музей міфалогіі - месца правядзення фестываля "Міфы на балоце". А яшчэ ў запаведніку знаходзіцца траціна папуляцыі мядзведзяў. Маюцца свае зубры, і нават больш дзікія чым у Белавежскай пушчы.

У Лепелі мы ўбачым касцёл святога Казіміра 19 стагоддзя. Падыйдзем да помніка Льву Сапегу, якому у 16 ст. належылі вакольныя землі. Дазнаемся і пра мясцовага цмока, якога увекавечылі ў бронзе ў 2013 годзе. На помніку ён дужа мілы, адпаведна вельмі прыемна будзе з ім сфоткацца. А славу цмоку ў Лепелі прынес пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Таксама дазнаемся пра назвы Стары Лепель, Белы Лепель і Новы Лепель. І вядома, можна будзе адпачыць на лепельскім пляжы, даць нырца ў знакамітае лепельскае возера, каб паспрабаваць злавіць тутэйшага цмога за хвост, ці проста атрымаць асалоду ад сузірання мясцовых краявідаў. Напоўніцу адчуем, што Лепель - шыкоўнае месца для адпачынку.

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Спадзяемся, што вандроўка адбудзецца на вялікім аўтобусе з антыкавіднай рассадкай, але калі не набярэцца вялікі, можам паехаць і ўтульным мікрыкам.  Выезд а 8-й, вяртанне прыкладна прыкладна а 22-й.

Унёскі для на вандроўку  з запаветнай сцяжынкай ды ўваходам у лясны заапарк у Бярэзінскім  - 60 бел. руб. (без Бярэзінскага 48 руб.) - наяўнымі ў аўтобусе ці загадзя ў Фонд. Асобна па жаданні аполчваецца абед.

Паколькі ўсе актыўнасці ў Бярэзінскім біясферным запаведніку аплочваюцца асобна, просім Вас адказаць на пытанне, ці жадалі б вы за асобную плату ў 6 руб. наведаць Музей прыроды. Калі большасць групы будзе жадаць, мы вылучым на гэта час!

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Аўтобус апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber (калі не супадае з тэлефонам)
Telegram (@... ці спасылка)
Колькасць вандроўнікаў (лічбай) *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся
Clear selection
Ці жадаеце дадаткова наведаць Музей прыроды ў Бярэзінскім запаведніку (кошт 6 руб.)
Clear selection
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі, лекцыі ды іншыя мерапрымествы?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy