Варшаву з даўніх вякоў засялялі міфічныя жыхары. Быў (ці можа надалей ёсць?) Васіліск, незлічоная колькасць чортаў, залатых качак ды аленяў, грыфаў і канешне галоўная нашая абаронца Варшавы - Сырэнка. Аднак Варшава звязана не толькі з міфічнымі монстрамі і пачварамі, а і цудоўнымі падзеямі, якія трапляліся звычайным яе жыхарам. Каго пакаралі за хітрасць, каму ўзнагародзілі ягоную цярплівасць, а каму прыйшлося стаць героям усяго горада? Пра варшаўскія легенды паразмаўляем ужо ў бліжэйшы чацвер.
Экскурсія прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці, таму не забудзьце ўзяць сваіх малышоў на наш шпацыр :)
Экскурсіі правядзе беларускамоўны гід па Варшаве Альберт Ежы Вяжбіцкі.
Кошт экскурсіі залежыць ад вас: наколькі ацэніце працу гіда – столькі яму і плаціце.
Сярэдні данат 15-20 зл.
Кантактны нумар гіда: +48 604 527 820
Падпішыцеся на нашыя сацсеткі, каб не прапускаць івенты Беларускага Моладзевага Хаба!