Рэгістрацыя на вандроўку "Старавіленскім шляхам" са сплавам на байдарках па Вяллі  19-20.06.2021
Cябры, на выходныя 19-20 чэрвеня ёсць новая прапанова для вандроўніцкага клюбу Арт Вандроўня ад арганізатараў байдаркавых сплаваў: 2-хдзённая вандроўка + сплаў па Вяллі для пачаткоўцаў.

Маршрут наступны: Менск - Плябань – Краснае – (Маладзечна) –  Беніца –  Залессе – Смаргонь (на мікрыку) + Данюшава (на байдарках, начаванне ў намётах)  і  Жодзішкі (на байдарках) - Менск (вяртаньне на мікрыку)

Для ўдзелу ў вандроўцы ці зусім непатрэбны ці патрэбны мінімальны досвед паходу на байдарках - будуць дасведчаныя інструктары, якія акрамя іншага збяруць лодкі і згатуюць ежу. Начаванне ў намётах (палатках). Для тых, хто заўсёды марыў пра байдарачны паход, але ўсё ніяк не мог вырашыцца - найлепшы шанец.

Па маршруце:

- У Плябані мы пабачым Успенскую царкву, былы касцёл, што выкарыстоўваўся паўстанцамі 1863 года ў якасці таемнага арсенала, а таксама помнік на магіле паўстанцаў.

- У Красным наведаем цудоўны неагатычны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які ніколі не зачыняўся. У савецкі час гэта быў адзіны дзейсны каталіцкі храм у Менску і ваколіцах.

- Каля вёскі Мясата мы ненадоўга спынімся каля памятнага знака "Віленскі шлях", які быў пастаўлены яшчэ ў 1979 г. і згадвае шмат вядомых асобаў, што ў свой час праязджалі гэтым шляхам у тагачасную сталіцу края Вільню.

- У Маладзечне мы пабачым рамантычны помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму ля музычнага каледжу імя кампазітара.

- У Беніцы агледзім велічны помнік позняга барока – касцёл Найсвяцейшай Троіцы;

- Адзін з асноўных пунктаў нашай праграмы – сядзіба ў Залессі, дзе наш знакаміты кампазітар, дыпламат і палітычны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі пражыў каля 20 гадоў. Менавіта ў гэты час Залессе стала вядомае як Паўночныя Афіны. Вакол палаца яшчэ і зараз захаваліся рэшткі парка ў англійскім стылі і сажалкі, а на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу былі адноўленыя альтанкі ды знойдзеныя ўсталяваныя ў свой час самім Агінскім памятныя валуны свайму гувернёру Жану Рале ды духоўнаму настаўніку Тадэвушу Касцюшку. І, вядома, нас чакае сам палац Агінскіх, адноўлены некалькі год таму да 250-цігадовага юбілея Міхала Клеафаса. Па жаданні вы зможаце наведаць адноўленыя інтэр'еры палаца і цудоўную музейную экспазіцыю.

- Асноўнай славутасцю мястэчка Смаргонь з'яўляецца былы кальвінскі збор пачатку 17 ст., а цяпер касцёл Святога Міхаіла Арханёла, а таксама велізарны Спаса-Праабражэнскі сабор, адноўлены на месцы знішчанага праваслаўнага храма. У прыгожым маляўнічым парку сярод іншых цікавостак ёсць помнік знакамітаму беларускаму пісьменніку Францішку Багушэвічу, які меў маёнтак непадалёк ў вёсцы Кушляны. Тут мы таксама наведаем мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяраў Першай сусветнай вайны ці па жаданні – цудоўную экспазіцыю мясцовага смаргонскага краязнаўчага музею, дзе мы даведаемся пра асноўныя славутасці Смаргоні – мядзвежую Акадэмію і смаргонскія абаранкі!

- У вёсцы Данюшава, дзе мы будзем ночыць, нас чакае найцікавейшы драўляны касцёл Святой Тройцы, які быў пабудаваны напачатку 19 ст. На мяжы з 20-м  тэрыторыя вакол касцёла была акружана каменнай агароджай, упрыгожанай цаглянай брамай, а таксама ў гэты час была пабудаваная званіца. Яшчэ тут захаваўся помнік загінулым нямецкім салдатам Першай сусветнай вайны. А арган у касцёле быў перавезены сюды з самой Вострай Брамы ў Вільні.

- Напрыканцы сплаву нас будзе чакаць самы далёкі пункт нашай вандроўкі – колішняе мястэчка Жодзішкі, праз якое праходзіў стары водны шлях у Вільню. Там захаваўся касцёл Найсвяцейшай Троіцы, былы кальвінскі збор XVII ст., а таксама палац XIX ст. і амаль 250-цігадовы вадзяны млын з адноўленым і працоўным аўтэнтычным механізмам.

Млын XVIII стагоддзя Жодзішках з'яўляецца адзіным дзеючым старадаўнім вадзяным млыном на тэрыторыі Беларусі: адрэстаўраваны і меле муку жорнамі з дапамогай вады. Адначасова у будынку млына размешчаны этнаграфічны музей ды музей збожжа і хлеба.

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку - дакладныя інструкцыі па падрыхтоўцы і зборы рэчаў. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку "спам", лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Унёскі на вандроўку - 130 руб. з чалавека, у якія ўваходзяць:

- праезд на мікрыку ў два бакі;
- пракат байдарак;
- згатаваная па-паходнаму ежа (2 абеды, вячэра і сняданак);
- інструктаж і дапамога на сплаве;
- уласна экскурсія.

Дадаткова:

5 руб. - месца ў намётах, калі няма свайго намёта (палаткі).

Квіткі па жаданні ў музей Агінскага ў Залессі і ў смаргонскі музей, а таксама працуючы водны млын-музей у Жодзішках.

Пры наяўнасці ўласнай байдаркі - унёскі 100 бел. руб.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com, па пытаннях уласна сплаву 8-029-1589263 (viber, Таццяна)
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Колькасць вандроўнікаў *
Кантактны тэлефон *
Viber (калі супадае з тэлефонам, можна проста адказаць "так" ці паставіць "+")
Telegam (@...)
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся ( у апошнім пункце можаце напісаць падрабязней):
Clear selection
Ці хадзілі ўжо ў байдарачныя паходы: *
Ці маеце свой намёт (палатку)? *
Ці можа маеце сваю байдарку? *
Ці хочаце наведаць музеі:
Ці жадаеце і надалей атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі ды іншыя мерапрыемсты?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy