Рэгістрацыя на сьпеўную zoom-сустрэчу зь Сержуком Сокалавым-Воюшам і Тацьцянай Грыневіч 28.04.2021 20:00
Сябры, у сераду 28 красавіка запрашаем вас на сьпеўную zoom-cустрэчу зь легендарным беларускім бардам, журналістам, пісьменьнікам, перакладчыкам Сержуком Сокалавым-Воюшам, пры ўдзеле вядомай беларускай сьпявачкі Тацьцяны Грыневіч, першай скрыпкі беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га!

Сяржук Сокалаў-Воюш ужо 30 гадоў жыве за мяжой, але ягоныя сьпевы 30-гадовай даўніны пасьля жніўня 2020 загучалі зь нечаканай актуальнасьцю, а ягоную легендарную песьню "Аксамітны летні вечар" некаторыя лічаць ледзь не народнай.

У межах гэтай сьпеўнай сустрэчы спадар Сяржук згадае шмат якія свае знакавыя песьні ды альбомы, падзеліцца сваімі разважаньнямі ды адкажа на пытаньні ўдзельнікаў сустрэчы. Задаць сваё пытаньне загадзя можна пры рэгістрацыі на сустрэчу ў гэтай гугл-форме.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Спасылка на zoom прыйдзе за 2 гадзіны да пачатку  (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Калі ў Вас будзе жаданьне  аддзячыць вядоўцам ды арганізатарам, гэта можна будзе зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Будзем удзячныя!
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Пытаньне да Сержука Сокалава-Воюша:
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку далейшых zoom-аў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy