Рэгістрацыя для ўдзелу ў прэзентацыі кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» 14 красавіка a 18:00 у Беларускім Доме ў Варшаве
ШТО: Прэзентацыя кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».
КАЛІ: 14 красавіка а 18:00
ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў двухмоўным варыянце ў 2021 г. (Warsztaty Kultury, Lublin). Яе асаблівасць у разнастайнасці і адначаснасці. Дзеянне гэтых балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў – ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі і да сучасных украінскіх паэтаў.

Амаль рэпартажны верызм спалучаецца з анірызмам, лірызм пераплятаецца з іроніяй і сарказмам, пачуццё гумару часта парываецца з пачуццём трагізму. Чытаючы «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», мы здзяйсняем фантастычнае і займальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці.

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў – беларускі гісторык і паэт. Ён з’яўляецца аўтарам бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу года «Танцы над горадам» (2017).

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца з дапамогай гэтай анкеты.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse