Экскурсія па былой Петрапалаўскай вуліцы
Вуліца Энгельса ад пачатку называлася Дамініканскай. Дамініканцы, якія мелі свой вялікі касцёл на гэтай вуліцы, былі найперш вядомыя як ордэн прапаведнікаў.

Можа таму так далей і павялося, што на гэтай вуліцы пакідалі свой след тыя, хто хацеў данесці нешта важнае ці для мясцовых людзей, ці да ўсяго свету.

Запрашаем на пешаходную экскурсію на вуліцы Энгельса  (Петрапаўлаўскай, Дамініканскай)

Мы пабачым, ці ўявім:
- паганскае капішча на рацэ Свіслач;
- дом, дзе жыў і быў забіты Кубы;

- палац піянераў, кінатэар піянераў і ЦЮГ;
- Купалаўскі тэатр і дом дэпутацкіх сходаў
- гасцініцу "Парыж" і  касцёл св. Тамаша Аквінскага;
- дом Манюшкі і уніяцкую царкву св. Духа.

Калі вы заблыталіся, што мы з гэтага ўбачым, а што ўявім, то вам дакладна да нас)

З кожным з гэтых месцаў звязаная цікавая, а часам яшчэ і вельмі важная для горада гісторыя.

Далучайцеся!

Сустракаемся 17 ліпеня ў 16:30. каля рэстарана "Старае русла" (Ульянаўская, 7)

Працягласць - каля 1,5 гадзіны


Вядзе экскурсавод Цімафей Акудовіч

Кошт:
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.

(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у ў канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць)

Кантактны тэлефон +375295571124 (Viber, telegram)

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, Прозвішча *
E-mail *
Кантактны тэлефон
Колькасць удзельнікаў
Адкуль даведаліся пра экскурсію
Можа ў вас засталіся пытанні?
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy