Прыгоды Маці Божай у Мінску.
АДМЕНА

Мы на жаль вымушаныя адмяніць экскурсію 24 ліпеня

Запрашаем на экскурсію па мясцінах цудадзейнага абраза Маці Божай Мінскай.

Вось ужо больш за 500 год наш горад жыве пад апекай гэтага старадаўняга абраза, які зараз захоўваецца ў кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа.

Напэўна кожны мінчук ведае легенду пра з'яўленне цудадзейнага абраза ў Мінску. У далёкім 1500 годзе ён прыплыў да нас з Кіева па Свіслачы супраць цячэння. Але ці ведаеце вы што было далей?

А далей былі сапраўдныя прыгоды. Абраз пераносілі з царквы ў царкву, судзіліся за яго, дзялілі паміж канфесіямі, хавалі ад ворагаў.. І ўвесь гэты час нашыя продкі прыходзілі да яго ў надзеі на цуда.

З іконай звязана шмат цікавых гісторый, але ці не самая інтрыгуючая: ці з'яўляецца легенда пра водную дарогу з Кіева праўдай?

Дзіўным чынам большая частка тых храмаў і будынкаў з якімі звязаная гісторыя мінскага абраза захаваліся да сённяшняга дня.

І мы запрашаем вас на пешаходную экскурсію па гэтых месцах.


Месца сустрэчы: каля кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа.

Працягласць: 1,5 гадзіны

Вядзе Цімафей Акудовіч

Кошт:
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.

(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у ў канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць)

Пытанні можна задаваць у нашых суполках:
https://www.instagram.com/nablizhennie
https://www.facebook.com/nablizhennie
https://t.me/nablizhennie
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, Прозвішча *
E-mail *
Кантактны тэлефон
Колькасць удзельнікаў
Адкуль даведаліся пра экскурсію
Можа ў вас засталіся пытанні?
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy