Гэта «Мае Сэнс»! Рэгістрацыя на анлайн-курс
ОЕЕС аб'яўляе набор на адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс» *

Гэта курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як даведвацца пра патрэбы мэтавых груп, распрацоўваць праекты, прасоўваць дзейнасць і паслугі, арганізоўваць працу каманды і працэсы.

На курсе мы раскажам як:
  • наладжана структура і працэсы ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці;
  • ацэньваць патрэбы мэтавых груп;
  • распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі, якія падтрымаюць;
  • наладзіць экалагічную камунікацыю і працу ў камандзе, пра якую ўсе гавораць;
  • прасоўваць сваю дзейнасць і паслугі;
  • інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і што гэта ўвогуле такое;
  • наладзіць арганізацыйную бяспеку;
  • пісаць якасныя справаздачы і тэхнічныя заданні;
  • клапаціцца пра сябе і не выгараць;
  • і шмат іншага.
Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і табе будуць даступныя:
  • 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
  • 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
  • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
  • практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
  • чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.
Праграма арыентавана на прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў з невялікім досведам працы, якія жадаюць пашырыць свае веды або ўзмацніць іх. Падавацца могуць да 3 чалавек ад адной арганізацыі ці ініцыятывы. Для ўдзелу не прынцыпова, у якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас навучання.

🗓 Курс адбудзецца з 19 кастрычніка па 20 лістапада 2023 года.

19 кастрычніка з 19:00 да 20:30 (па Мінску) мы правядзем першую азнаямленчую сустрэчу ў Zoom, каб распавесці пра адукацыйную платформу і напаўненне курса.

Варкшопы і сустрэчы будуць праходзіць па панядзелках, серадах і пятніцах (у вячэрні час). Першы запланаваны на 20 кастрычніка, а 20 лістапада мы сустрэнемся на анлайн-выпускным.

За выкананне заданняў ты будзеш атрымліваць бэйджы (віртуальныя значкі), а пасля паспяховага праходжання курса — сертыфікат.

Напрыканцы курса таксама мы прапануем ментарскія часы (кансультацыі) у межах пройдзенных тэм.

Мовы курса: беларуская і расейская. Удзел у курсе бясплатны.

📍Для ўдзелу запоўні гэту форму да 17 кастрычніка (уключна). Не пазней за 18 кастрычніка ты атрымаеш зваротную сувязь на пазначаную пошту.

Па ўсіх пытаннях пішы нам на пошту oeec.online@gmail.com або ў Інстаграм.

* з Беларусі адкрыць спасылку на анонс можна толькі з VPN

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Калі ласка, уважліва правер напісаны адрас электроннай пошты. Пажадана ўказаць пошту на gmail.com ці іншым бяспечным паштовым кліенце. На яго мы дашлем інфармацыю пра вынікі адбору на курс.
Імя і прозвішча ці псеўданім
*
Напішы тваё імя і прозвішча або псеўданім, пад якімі плануеш далучыцца да курса
Спасылка на твой акаўнт у сацыяльных сетках (па жаданні)
Па магчымасці пазнач той профіль, які з'яўляецца адкрытым, ці будзь гатов_ая да запыту на падпіску ад ОЕЕС
Твой узрост
*
Для разумення агульнага партрэта аўдыторыі
Якую арганізацыю ці ініцыятыву ты прадстаўляеш? 
*
Калі ты НЕ ўваходзіш у канкрэтную арганізацыю ці ініцыятыву, і выступаеш у якасці актывіст_кі ці валанцёр_кі, напішы пра гэта
Спасылка на акаўнт тваёй арганізацыі ці ініцыятывы ў сацыяльных сетках (калі ёсць)
*
Калі ў вас няма публічных акаўнтаў, пазнач гэта тут
Па якім часе ты зараз жывеш? *
Чаму ты хочаш узяць удзел у курсе і што ад яго чакаеш? Якія тэмы найбольш табе цікавыя?
*
Май на ўвазе, што гэта важны пункт, на падставе якога мы будзем прымаць рашэнне па тваёй заяўцы
Пазнач кантакты аднаго-двух чалавек з беларускіх арганізацый ці ініцыятыў, якія б маглі паручыцца за цябе
*
Адкуль ты даведал_ася аб гэтым курсе?
*
Напішы, калі ласка, назву сайта, групы/старонкі/канала ў сацсетках і месэнджарах ці назву рассылкі, дзе табе папалася наша аб'яўка
Пажаданні, каментары ці пытанні
Усё, што табе важна ведаць да пачатку курса
Калі жадаеш атрымліваць e-mail рассылку ад ОЕЕС «Чулі навіны?» аб адукацыйных магчымасцях (курсах, праграмах, мерапрыемствах), падпішыся на яе на старонцы. Выходзіць два разы штомесяц па чацвяргах
Апрацоўка дадзеных

Гэта форма рэгістрацыі на анлайн-курс «Мае Сэнс», які ладзіць некамерцыйная арганізацыя ОЕЕС (Грузія). 
Дадзеныя з гэтай формы будуць даступны толькі для прадстаўніц каманды, і часткова (матывацыя, узрост, зацікаўленасць у кампанентах) для эксперт_ак. Мы збіраем дадзеныя з мэтай запрашэння на курс, разумення агульнага партрэту і патрэбаў удзельні_ц. Апрацоўка адбываецца ў адпаведнасці з законам Грузіі.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy