09.10.2021 “Полацк – пачатак беларускай дзяржаўнасці” з Сяргеем Тарасавым
Сябры, у суботу 9 кастрычніка  ў межах беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita" ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаем Вас на ўнікальную выязную вандроўку ў старажытны Полацк - пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі - разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.

Хто заснаваў Полак? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у біцьве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Еўфрасіння пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі спадар Сяргей Тарасаў, адзін з найглыбейшых даследчыкаў Полацка, калыскі першай беларускай дзяржаўнасці.

І безумоўна мы ўзгадаем самую вядомую ў нашай гісторыі жанчыну, апякунку нашага Фонду Еўрфасінню (Афрасінню) Полацкую, якой прысвечаная апошняя кніжка Сярея Тарасава.

Са спадаром Сяргеем мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з старадаўняй Спас-Перамяненскай царквой, якая захавалася з 12 стагоддзя з часоў яе заснавальніцы, дзе пабачым тагачасныя старажытныя фрэскі. Не зможам прамінуць і легендарны Сафійскі Сабор, і полацкі музей кнігадрукавання.

А па дарозе ў Полацак Сяргей Тарасаў пакажа і распавядзе нам пра вядомыя курганныя могільнікі ў Домжарыцах.

Унёскі для на вандроўку з экскурсіяй і абедам у манастыры - 50 бел.руб. з чалавека для ўдзельнікаў беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita", 55 руб. - для ўсіх астатніх вандроўнікаў. Грошы - загадзя ў Фонд ці наяўнымі ў аўтобусе. Хто жадае загадзя безнаяўнымі, пішыце ў viber ці telegram. Дадаткова аплочваюцца кошты квіткоў у Сафійскі сабор, музей кнігадрукавання, бібліятэку Сімяона Полацкага (агулам 12 руб. з чалавека). UPD Трапезу ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ўключылі ў агульную суму.

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты.

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 22-й. Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе, які апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі, асабліва ў музеях ды іншых памяшканнях.
 
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя (кірыліцай) *
Колькасць вандроўнікаў *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер, калі адрозніваецца ад тэлефона ((XX)-XXX-XX-XX)
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся *
Адкуль даведаліся (падрабязней):
Ці жадаеце атрымліваць рассылку лекцыяў, вандровак і мерапрыемстваў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy