18.10, 18.00-19.00 Рэгістрацыя на цырымонію ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку
18 кастрычніка (нядзеля)
18.00 - 19.00  
Зал 2

Колькасць месцаў абмежаваная.

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі. Летась яе лаўрэатам стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку да кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса.

Сёлета прэтэндэнтамі на ўзнагароду сталі:
Кацярына Пікірэня – аўтарка вокладкі кнігі “Англійскі сусед”, Міхаіл Вешым (пераклад на беларускую Таццяны Анікеенкі). Логвінаў, 2019.
Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Паехаць на поўнач, каб памерцi”, Іда Ліндэ (пераклад на беларускую Наталлі Паваляевай). Янушкевіч, 2019.
Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Пыха і перадузятасць”, Джэйн Остэн (пераклад на беларускую Ганны Янкуты). Янушкевіч, 2019.
Кацярына Пікірэня, Павал Касцюкевіч – аўтары вокладкі кнігі “Трое ў чоўне і пёс з імі”, Джэром Клапка Джэром (пераклад на беларускую Паўла Касцюкевіча). Логвінаў, 2019.
Жанна Гладко – аўтарка вокладкі кнігі “Чорныя макі”, Вольга Гапеева. Галіяфы, 2019.
Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Homo”, Крысціна Бандурына. Галіяфы, 2019.
У журы прэміі уваходзяць: літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, пісьменнік і мастак Адам Глобус, культуролаг, крытык і эсэіст Максім Жбанкоў, пісьменнік і мастак Артур Клінаў, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнер Юрый Тарэеў.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Вашае імя *
Ваш нумар тэлефона *
Калі ласка, прыходзьце на мерапрыемства ў масцы. На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: рэкамендаваны масачны рэжым, у залах будуць санітайзеры і адпаведная дыстанцыйная рассадка.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy