Рэгістрацыя на вечаровую вандроўку 18.12.2020 і онлайн-zoom лекцыю - музейны занятак 19.12.2020  "Менск турэмны: У капцюрох ГПУ" з Паўлам Каралёвым
Сябры, 18 і 19 снежня 2020 года Арт Вандроўня разам з праектам "Куфар старажытнасцяў" прапануюць
2 мерапрымества з адной назвай "Менск турэмны: У капцюрох ГПУ".

У пятніцу 18 снежня запрашаем на вечаровую пешаходную вандроўку, а ў суботу 19 снежня - на онлайн-zoom лекцыю - музейны занятак, прысвечаныя памяці тых, хто быў беспадстаўна арыштаваны, асуджаны, а таксама загінуў, быў расстраляны.

Мы нададзім увагу дзеячам беларускага руху, у тым ліку, Францішку Аляхновічу, Уладзіміру Дубоўку, Язэпу Лёсіку, Паўліне Мядзёлцы, Міколу Улашчыку, Язэпу Пушчу, Сяргею Грахоўскаму і шматлікім іншым.

Прыгадаем мы не толькі асуджаных ў 1920-30-я гады, але ў царскі час (Якуб Колас, Алесь Гарун) і ў найноўшы, між іншым згадаем 10-цігадовы юбілей найноўшай гісторыі Беларусі.

Мы даведаемся:
- пра малавядомыя месцы заключэння ў Менску;
- пра самых вядомых вязняў сярод беларускіх класікаў;
- пра месцы масавага знішчэння;
- пра тое, якую турму параўноўвалі з "павуціннем", у цэнтры якой быў павук;
- пра выпадкі, што дапамаглі ўратавацца асуджаным.
А з фондаў праекта Куфар старажытнасцяў мы пабачым цікавосткі якія зберагаюцца і маюць дачыненне да памяці рэпрэсаваных беларусаў.

Пачатак вандроўкі 18 снежня ў 18-30, а онлайн-zoom лекцыі -  а 19-й гадзіне. Рэгістрацыя і на вандроўку, і на онлайн-zoom праз гэтую гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку вандроўкі прыйдзе ў дзень экскурсіі, а спасылка на zoom-лекцыю - за 2 гадзіны да пачатку  (калі ласка, каб не прапусціць інфармацыю, пакідайце як мін. 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова напярэдадні вандроўкі правярайце "спам").

Калі нехта перапісваецца з сучаснымі вязьнямі, ці сам быў вязьнем сумленьня, заахвочваем напрыканцы падзяліцца з іншымі натхняльнымі ўрыўкамі з іх лістоў ці сваімі ўспамінамі, каб натхніць іншых таксама пісаць лісты і падтрымліваць палітвязняў!

Дарэчы, напрыканцы онлайн-лекцыі плануецца яшчэ музычна-паэтычная частка ад нашага вядомага паэта, перакладчыка і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча, які роўна 10 год таму пераклаў на беларускую мовы ды ўпершыню на Плошчы-2010 выканаў знакамітыя "Муры"!

І вандроўка, і онлайн-лекцыя, як і ўсе іншыя апошнім часам, праводзіцца за ахвяраванні. Частка ахвяраванняў пойдзе на падтрымку палітвязьняў, частка - на рэстаўрацыю музейных экспанатаў праекта "Куфар старажыстнасцяў" і на арганізацыю наступных мерапрыемстваў.

Нагадваем, для вандроўкі у сувязі з сітуацыяй пандэміі, якая склалася, просім выконваць 3 умовы:

1) просім трымаць дыстанцыю на выцягнутыя рукі 1,5 метры - гукаўзмацняльнік гэта дазваляе;
2) пры малейшым дрэнным самаадчуваньні просьба паведамляць і не прыходзіць, таксама просім устрымацца ад наведваньня вандроўкі групу рызыкі - людзей старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні;
3) калі магчыма апрануць маскі, апранайце.

А для zoom-лекцыі патрэбна загадзя ўсталяваць zoom і праверыць яго працаздольнасць.

Уся дадатковая інфармацыя:  8-044-5386283 (Валерыя), 8-025-5458430 (viber, whatsapp) ці праз тэлеграм @liusterka .
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Рэгістрацыя на: *
Required
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Колькасць вандроўнікаў *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданні
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць мерапрыемствы матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Вандроўні? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy