Рэгістрацыя на онлайн-zoom лекцыю Святлены Немагай "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" 21.05.2021
Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Гэтая лекцыя - уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 чэрвеня.

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў – беларускага і польскага. Ураджэнец маёнтку Убель пад Менскам, стваральнік музыкі “Сялянкі” вывучаў беларускія народныя танцы і збіраўся браць удзел у выданні беларускага часопіса. Разам з тым, лічыў калыскай нацыянальнай гісторыі Кракаў і апяваў прыгажосць карпацкіх гораў у оперы “Галька”.
 
Ён таксама пісаў кантаты на сюжэты з літоўскай міфалогіі і ездзіў у экспедыцыі на Жмудзь вывучаць літоўскі фальклор. І пры тым, неаднойчы намагаючыся атрымаць добрую пасаду пры пецярбургскім двары, пісаў песні на тэксты расійскіх паэтаў.

Дык кім быў і кім сабе лічыў Станіслаў Манюшка: палякам, беларусам, літоўцам, альбо можа нават расейцам? І якая з сённяшніх краін можа найбольш прэтэндаваць на яго музычную спадчыну?
Здзейснім вандроўку ва ўжо былое ў XIX стагоддзі Вялікае Княства Літоўскае і паглядзім, кім і як пачуваўся ў ім яго найвялікшы музычны пясняр – Станіслаў Манюшка. Якія вобразы і тэксты якіх паэтаў натхнялі яго ў віленска-мінскі перыяд яго творчасці?

Ён гадаваўся ў заходзячых, але ўсё яшчэ яркіх інтэлектуальных і творчых промнях Віленскага універсітэта. Старэйшае пакаленне выхаванцаў славутай установы – філаматаў і філарэтаў – стварыла паэтычную і вобразную аснову для паўстання “Хатніх спеўнікаў” кампазітара. Гэтыя песенныя зборнікі сталі сапраўднай музычнай энцыклапедыяй жыцця Краю: адшукаем там яго коды і сімвалы, пазнаёмімся з яго жыхарамі і іх захапленнямі.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму. Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за некалькі гадзінаў да пачатку  (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Калі ў Вас будзе жаданьне  аддзячыць вядоўцам ды арганізатарам, гэта можна будзе зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Будзем удзячныя!
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і zoom-аў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy