Рэгістрацыя на калядны выступ пад гусьлі "Засьпявайма ўсе як адзін - дзень настаў Хрыстовых радзін!" з Алесем Чумаковым ды Тацьцянай Ячнай 26.12.2021 18-30
Сябры, запрашаем Вас у нядзелю ўвечары 26 сьнежня на атмасферны калядны выступ пад гусьлі "Засьпявайма ўсе як адзін - дзень настаў Хрыстовых радзін!" з Алесем Чумаковым ды Тацьцянай Ячнай.

 Алесь Чумакоў — вядомы музыка-мультыінструменталіст, удзельнік легендарнага гурту Стары Ольса, які шмат год займаецца вырабам і папулярызацыяй гусляў. Іх дуэт з Тацьцянай Ячнай утварыўся 3 гады таму акурат на Каляды. А 2 гады таму яны выдалі альбом еўрапейскіх калядных спеваў пад гуслі ў перакладах на беларускую мову «Вясёлых калядных святаў ад Дубліна да Дрысвятаў!», у які ўвайшлі найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) па-беларуску ды пад беларускія гуслі.

Гуслі - наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент! Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх сьпеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! Без беларускіх перакладаў калядак "Ціхая ноч"  і "Звон звініць" (Jingle Bells) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні. Ці ведалі вы, што навагоднія песьні з замежных моваў перакладаў яшчэ Янка Купала? А ў абноўленай праграме дуэту яшчэ больш калядных сьпеваў па-беларуску!

Каляды - час цудаў, спадзяваньняў, чаканьня радасьці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі! Час ствараць сьвяточную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе! Далучайцеся!

Канцэрт пройдзе ў корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Час: з 18.30 да 20.00 гадзіны

Удзел у канцэрце па запрашальніках за ахвяраваньні ад 15 бел. руб. (загадзя на рахунак Фонду Еўфрасіньні Полацкай ці наяўнымі) альбо ад 17 бел. руб. - у дзень канцэрту.

Запіс праз гэтую гугл-форму (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Уся дадатковая інфармацыя:  8-044-5386283 (Валерыя), 8-025-5458430 (viber, whatsapp) ці праз тэлеграм @liusterka .
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Колькасць наведнікаў *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар))
Вайбер
Адрас электроннай пошты *
Тэлеграм, калі маецца (@...)
Адкуль даведаліся: *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Вандроўні? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy