Гуканне Вясны ва Уроцлаве 26.03.2023
Сябры, вясна iдзе! Надыход вясны заўжды быў важным момантам у жыцці нашых продкаў. З ім звязвалася надзея на добрае надвор’е, багаты ўраджай, на адыход усяго цёмнага i дрэннага.
І тут ва Уроцлаве, у згоднасці з архаічнай традыцыяй, запрашаем вас разам з намі пагукаць вясну!

Для ўдзелу ў Гуканні Вясны рэгістрацыя не патрэбна, але калі Вы гатовыя дапамагчы ў арганізацыі то пакіньце калі ласка кантакт для сувязі.

Падчас гукання вясны мы будзем:
• развешваць рознакаляровыя стужкі i самаробных птушачак на дрэвы,
• спяваць абрадавыя песні-вяснянкі,
• танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку,
• гуляць y гульні і вадзiць карагоды,
• спальваць пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі.
• рыхтаваць cвяточны стол i есцi традыцыйныя стравы.

А яшчэ абавязкова бярыце з сабой дзетак: на Гуканні вясны іх чакае цікавая веснавая гульня "Вясёлыя Альпакі".

Калі: 26 сакавіка
Час: 12:00
Месца: Kąpielisko Oporów (мапа тут: https://maps.app.goo.gl/mnYodEhZYZqBaauV6)

На Гуканне вясны трэба мець:

• Па магчымасці традыцыйную/калятрадыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі, паясы і г.д.),
• Стужкi, самаробных птушачак з паперы, a калi ý ваc будзе трошкi больш вольнага часу - печаных птушачак з цеста (печыва ý выглядзе птушак),
• Традыцыйную ежу і пітво (сыр, сала, квашаную капусту, дранікі, пірагі, сырнікі, печаную бульбу, бліны, хлеб, каýбасу і інш., квас, морс, медавуху цi крамбамбулю – ў залежнасці ад густаў і патрэб),
• Старую вопратку, рыззё, каб апрануць пудзіла зімы,
• l абавязкова - добры настрой!

Словы веснавых песень і гульняў тут: https://docs.google.com/document/d/1ck2MhRFEtqpAYKLEXWZnoZVDJG43X2IFBeqYWn6OdKo/edit?usp=sharing

Па пытаннях звяртайцеся да Максіма @perapialica альбо Ганны @lipchania.
Email *
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy