Рэгістрацыя на ймпрэзу, прысьвечаную стагодзьдзю са дня сьмерці Ігната Канчэўскага
Трэба шукаць на другіх шляхох: Куды йсьці беларускай нацыі? паводле Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) У часы агульнай заблутанасьці й разбурэньня наратываў людзі стаяць перад мажлівасьцю зьмяняць падыходы сьветапогляду й звыклыя сыстэмы. У беларускай гісторыі шмат змрочных часоў, але выбудаваць сябе й сваё бачаньне пасьпяхова ня ўдавалася. Зараз мы таксама знаходзімся ў своеасаблівай кропцы біфуркацыі, а таму варта задумацца пра лёс нацыі. Адкуль пачынаецца наш адвечны шлях, дзе мы, а галоўнае — куды хочам нарэсьце выйсьці? Цікава разгледзець твор Ігната Абдзіраловіча "Адвечным шляхам" — знакавы філязофскі твор, які дасьледуе асаблівасьці беларускага сьветагляду. Варта пагаварыць пра гэтае эсэ й ягонага загадкавага аўтара, са дня сьмерці якога сёлета спаўняецца 100 год! А таму мы, студэнцкае Таварыства Нэафілярэты, ладзім імпрэзу-абмеркаваньне ды запрашаем прайсьці гэты шлях разам з намі, з аўтарам, з запрошанымі госьцямі й усімі, каму баліць!

Калі: 19:00, 21 красавіка 2023 (пятніца)
Дзе: адрас мы дашлем удзельнікам асабіста пасьля рэгістрацыі
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя й прозьвішча *
Электронная скрыня *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy