Заяўка будучага валанцёра-арганізатара Фестываля Беларускай Культуры "Беларускі Спас 2022 у Варшаве".  
Заяўка будучага валанцёра-арганізатара Фестываля Беларускай Культуры "Беларускі Спас 2022 у Варшаве".  

Запрашаем вас далучыцца да аргкамітэта Фестываля Беларускай Культуры "Беларускі Спас 2022 у Варшаве".
Апісаньне мерапрыемства: https://fb.me/e/1DoPoM3ZS

Арганізацыя фестываля патрабуе вельмі багата працы. Калі ў вас ёсць жаданьне пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і дапамагчы гэтаму цудоўнаму праэкту - запрашаем вас стаць валанцёрам аргкамітэта.
Што гэта значыць (тут, у нейкім сэнсе, непіьсменны кантракт валанцёра):
Валанцёр аргкамітэта згодны дапамагаць арганізатарам фестываля.
Валанцёр згодны на практыке вывучыць асновы праэктнага мэнеджмента і менеджмента івэнтаў падчас дапамогі.
Валанцёр згодны ўзяць адказнасць за невялікі, узгаднёны з арганізатарамі кавалак працы па арганізацыі імпрэзы.
Валанцёр згодны выканаць выбраную працу так, як арганізатары папрасілі гэта зрабіць.
Калі валанцёр бачыць варыянты, як зрабіць гэтую працу лепш, чым папрасілі арганізатары - валанцёр згодны прапанаваць свой варыянт і абмеркаваць яго з арганізатарамі.
Памер працы заўжды такі, які валанцёр цалкам згодны зрабіць.
Валанцёр згодны атрымаць узнагароду ў выглядзе сувенірнае прадукцыі.
Валанцёр атрымае пасьля заканчэньня імпрэзы сэртыфікат, пацвяржаючы яго стажыроўку ў якасьці валанцёра пры арганізацыі івэнту.
Калі ў валанцёра зьмяняюцца планы і ён губляе мажлівасць выканаць добра працу, за якую ўзяў адказнасць, валанцёр паведамляе аб гэтым кіраўніцтву праекта як мажліва раней, каб не выклікаць форсмажораў ад нечакана невыкананай працы.

Пажаданьні ад кандыдата:
- Запаўненьне заяўкі ніжэй,
- Мажлівасць камунікаваць з людзьмі,
- Узрост 16+ г.,
- Жаданьне палепшыць сваю камунікацыю на польскай і ангельскай мовах.

Кандыдату прапануецца:
- Практычны досьвед у падрыхтоўцы, правядзенні, кантролі і завяршэньні праекта,
- Знаёмства з карыснымі і амбітнымі асобамі,
- Пры жаданьні кандыдата - выдача Сертыфікату эўрапейскага ўзору YouthPass аб завяршэньні стажыроўкі,
- Выпрацоўка і трэніроўка лідэрскіх навыкаў, камунікацыі, кіраваньня часам.

Разгляд заявак - да 10 жніўня 2022 г.
Інфармаваньне кандыдатаў аб выніках разгляду - да 15 жніўня 2022 г.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report