Летняя школа ў Вільнюсе: "Спадчына і культурныя правы: у пошуках суб'ектнасці і легітымнасці"

Перыяд палітычных і ваенных турбуленцый, які дастаўся нашаму пакаленню, фарміруе сёння надзвычай цяжкі і ў нечым вельмі парадаксальны парадак дня. Мы жывем у дваістай сітуацыі. 

З аднаго боку, ідэалы заходніх дэмакратый трансфармуюцца ў канкрэтны інструментар рэалізацыі культурных і іншых правоў. Дыскурсіўныя ўстаноўкі партыцыпацыі, транспарэнтнасці і падтрымкі разнастайнасці дамінуюць у сучаснай акадэміі, падтрымліваюцца міжнароднымі канвенцыямі, падсілкоўваюцца развіццём сеткавых і урбаністычных тэхналогій.

З іншага боку, назіраюцца супрацьлеглыя тэндэнцыі радыкалізацыі публічнай дыскусіі і сек'юрытызацыі ўнутранай палітыкі краін рэгіёна, якія суправаджаюцца дэгуманізацыяй ужо не толькі ваенных, але і палітычных, і нават культурных сапернікаў, а таксама вепанізацыяй атрыбутаў культуры.

Гэты дуалізм сёння асабліва наглядна праступае ў сферы спадчыны і памяці, і без таго закранутыя тыповымі для постсавецкіх краін канфліктамі. Сёння да традыцыйных выклікаў дадаецца як ніколі раней актуальная рамка дэкаланізацыі і культурнай эмансіпацыі. Як жа вырашыць дылемы каштоўнасцяў і падыходаў да кіравання спадчынай? Што рабіць з палітычнай інструменталізацыяй культуры? 

Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт, як і іншыя рэгіянальныя актары грамадзянскай супольнасці, знаходзіцца на гэтым разломе і ў поўнай ступені ўсведамляе небяспеку сітуацыі. Разам з тым, як універсітэт, мы прапануем прастору для мыслення, дыскусіі і крэатыўнасці.

Таму нашу чарговую летнюю школу мы вырашылі прысвяціць тэме пошуку і рэалізацыі суб'ектнасці і легітымнасці ў сферы спадчыны і культурных правоў. У працы школы прымуць удзел вядучыя беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі ў галіне культурных правоў, спадчыны і урбаністыкі.

У сувязі са складанасцямі візавага забеспячэння летняя школа пройдзе ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце з 15 па 19 ліпеня 2024 года. Вочная частка будзе арганізавана ў Вільні ў памяшканнях Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта. 

Кожны дзень школы будзе складацца з трох частак:

1) лекцыі эксперта_к і даслед_ніц;

2) індывідуальныя прэзентацыі ўдзельніц і ўдзельнікаў школы, прысвечаныя ўласным рэалізуемым даследаванням або праектам па апісанай вышэй праблематыцы;

3) крэатыўная майстэрня.

Вынікам школы стане стварэнне ўдзельнікамі эсэ або іншых крэатыўных твораў, прысвечаных тэмам, якія будуць абмяркоўвацца. Аўтары і аўтаркі найлепшых работ атрымаюць міні-стыпендыі для працягу даследаванняў або развіцця сваіх прафесійных навыкаў. 

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца:

- студэнт_кі і маладыя даследчы_цы культуры, спадчыны і ўрбаністыкі;

- актывісты і актывісткі грамадзянскай супольнасці;

- маладыя прафесіяналы з тых жа сфер. 

Рабочыя мовы школы: беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу запоўніце дадзеную гэту форму да 25 красавіка 2024 года.

У выпадку дадатковых пытанняў пішыце на адрас stsiapan.stureika@ehu.lt (Сцяпан Стурэйка).

Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, па запыце і ў залежнасці ад наяўных рэсурсаў, будзе прапанавана пражыванне ў гатэлі, а таксама кампенсацыя транспартных выдаткаў і харчавання падчас семінара. Арганізатары не могуць гарантаваць адкрыццё літоўскай візы, аднак зробяць усё, што ад іх залежыць, для гэтага. 

Арганізатары не будуць весці аўдыё-відэа запіс мерапрыемстваў школы, а таксама абавязваюцца прытрымлівацца захадаў інфармацыйнай бяспекі для ўдзельнікаў школы. 


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае імя і прозвішча (пажадана адразу лацінкай, як у пашпарце)
*
Ваш email 
*
Ваш кантакт у ТГ ці іншых месенджэрах (на выпадак неабходнасці хутка звязацца з вамі) 
*
Коратка апішыце ўласны досвед і прафесійную ідэнтычнасць і досвед (даследчык, практык, стваральнік лічбавага кантэнта, спецыяліст па працы з супольнасцямі і г.д.) (да 200 слоў) *
Пазначце тэму ўласнай прэзентацыі. Якой вы бачыце ўласную ролю падчас летняй школы? Пазначце тэму ўласнай прэзентацыі (да 200 слоў)
*
Ці патрэбная вам дапамога ў прыездзе ў Вільню? (адзначце патрэбныя варыянты)
*
Required
Дадатковая інфармацыя
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Ehu.lt. Report Abuse