У Варшаве пройдзе 2-дзённы Форум беларускіх прадпрымальнікаў.
КАЛІ: 18-19 сакавіка (субота-нядзеля)
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
УМОВЫ: удзел у Форуме бясплатны, неабходна толькі запоўніць анкету
Мэта форума - наладзіць зносіны і сувязі, абмяняцца інфармацыяй і падзяліцца вопытам адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі Літвы і Польшчы.
Форум таксама дасць прадпрымальнікам магчымасць паразмаўляць з беларускімі грамадзянскімі актывістамі і паразважаць на тэму - як бізнес можа змяніць грамадства да лепшага?
Форум будзе праходзіць у фармаце дыскусій. Пра што будзем размаўляць:
· як знайсці сябе ў новай краіне і ператварыць хобі ў працу?
· як ператварыць ідэю ў бізнес-ідэю
· «сіндром самазванца» - бар'ер для вядзення бізнесу і шляхі яго пераадолення
· пра развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва - як шляху змены грамадства да лепшага
· заканадаўства для бізнэса і легалізацыя ў Польшчы
· пра жаночы бізнэс
А таксама аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы пры вядзенні бізнесу ў Польшчы і Літве і пошукаем шляхі вырашэння. Беларусы, якія пераадолелі бар'еры для вядзення бізнесу ў Беларусі, Літве і Польшчы падзеляцца сваім досведам.
Арганізатары форума:
- Razam - фонд дапамогі беларусам у Літве
- Беларускі Дом у Варшаве
Падрабязная праграма будзе выслана пасля рэгістрацыі
Рэгіструйцеся і прыходзьце, будзе вельмі цікава