Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі аўтары і мастакі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.
На конкурс прымаюцца кнігі для дзяцей і падлеткаў, напісаныя на беларускай мове і выдадзеныя ў 2020 годзе.
Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка 2021 года.
Электронны варыянт кнігі можна даслаць на адрас
ciotka.by@gmail.com, а пра перадачу папяровых асобнікаў дамоўцеся, калі ласка, па нумары +375259753028.