Рэгістрацыя на вандроўку "Маляўнічая Іўеўшчына" 19.10.2019 з Паўлам Каралёвым
У суботу 19 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае на выязную вандроўку "Маляўнічая Іўеўшчына" з вядомым гісторыкам, музейшчыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Мы наведаем дзіўны край, які славіцца мясцінамі татараў, велічнымі касцёламі, прыгожымі сядзібнымі маёнткамі. А вандраваць мы будзем літаральна ў адным дзясятку кіламетраў ад мяжы з Літвой. Рыхтуйцеся да прыемных уражанняў.

Маршрут вандроўкі: Менск – Іўе – Суботнікі – Жамыслаўе – Ліпнішкі – Тракелі – Геранёны – Менск

Іўе. У гэтым прыгожым даўнім мястэчку мы наведаем адзін з самых даўніх мячэтаў Беларусі (1884 г.), убачым велічны бернардзінскі касцёл Пятра і Паўла, манумент 4-м канфесіям, копію знакамітай скульптуры Хрыста партугальскага горада Алмада і шмат што іншае чакае нас у "сталіцы беларускіх татар".

Суботнікі. Убачым касцёл Св. Уладзіслава пач. 20 ст. А ці былі вы ў крыпце старых касцёлаў? Суботнікі - гэта неверагодна цікавыя храмавыя падзямеллі. І мы з вамі іх наведаем. А яшчэ Суботнікі - радзіма аднаго з самых вядомых людзей апошняга беларускага адраджэння 90-х гадоў мінулага стагоддзя Зянона Пазняка, якому ў гэтым годзе споўнілася 75 гадоў.

Жамыслаўе. Беларускі палац у гэтым мястэчку на мяжы з сучаснай Літвой уяўляе з сябе копію каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаве. Падчас 1-й сусветнай вайны немцы адкрылі ў Жамыслаўскім палацы нешта накшталт курорта. І не дзіўна, бо жамыслаўскі палац Умястоўскіх знаходзіцца ў найпрыгажэйшай мясцінцы на беразе маляўнічага возера.

Ліпнішкі. Адзін з самых прыгожых касцёлаў Беларусі - гэта неагатычны храм Святога Казіміра. Гётэ называў гатычныя будынкі музыкай, якая застыла ў камяні. І гэта сапраўды так - пераканаемся мы ў Ліпнішках.

Тракелі. Драўляны цуд 1809 года. Просты знешні выгляд і прыгожы інтэр'ер з цудатворным абразом Маці Божай. Гэта мясцовы храм Звеставання найсвяцейшай панны Марыі.

Геранёны. Убачым руіны аднаго з самых маленькіх замкаў Вялікага княства Літоўскага, даведаемся, што менавіта адсюль распачыналася легендарная гісторыя кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Асноўнай славутасцю Геранёнаў ёсць касцёл Святога Мікалая, пабудаваны ў гатычным стылі яшчэ ў першай палове 16 ст., але перабудаваны напрыканцы 18 ст. ужо падчас панавання барока. А таксама тут захаваліся гаспадарчыя пабудовы сядзібы Корвін-Мілеўскіх, і мы даведаемся шмат новага пра найцікавейшых прадстаўнікоў гэтага роду.

Маршрут экскурсіі: Менск – Іўе – Суботнікі – Жамыслаўе – Ліпнішкі – Тракелі – Геранёны – Менск

Кошт вандроўкі - 43 бел. руб., пастаянным удзельнікам і групам (пры папярэдняй аплаце) - 40 бел. руб. + квіткі ў музей + абед

Запіс праз гэтую гугл-форму.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя (кірыліцай) *
Колькасць вандроўнікаў (лічбай) *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер, калі адрозніваецца ад тэлефона ((XX)-XXX-XX-XX)
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся *
Адкуль даведаліся (падрабязней):
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Сядзібы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy