Рэгістрацыя на цыкл онлайн-zoom лекцыяў "Музычны рамантызм былога Вялікага Княства" са Святленай Немагай 16.06.2021 - 07.07.2021
Запрашаем на цыкл онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі музычнай культуры Беларусі “Музычны рамантызм няіснай краіны – былога Вялікага Княства”, які пазнаёміць вас з гісторыяй музычнага рамантызму на землях сучаснай Беларусі ў ХІХ стагоддзі, з асобамі кампазітараў і выканаўцаў, музычнымі творамі, адметнасцямі іх жанравай палітры і стылю.

У гэтых лекцыях  вы:

- адкрыеце для сябе феномен росквіту музычнага рамантызму на землях былога ВКЛ у ХІХ стагоддзі насуперак гісторыка-культурным умовам;
- даведаецеся пра сувязі музычнага рамантызму з паэзіяй і літаратурай, у прыватнасці, з творчасцю выпускнікоў Віленскага універсітэта (філаматаў і філарэтаў);
- пачуеце, наколькі творчаць кампазітараў і выканаўцаў былога ВКЛ была папулярнай па-за межамі нашай краіны;
- дазнаецеся, як музычную культуру краіны ў ХІХ стагоддзі ўратавалі шляхецкія сядзібы;
- адкрыеце для сябе шмат новых імёнаў кампазітрараў і выканаўцаў таго перыяду.

У гэтым цыкле онлайн-лекцыяў прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Ліцьвінская музычная культура ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.
2. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар.
3. Мінск – Манюшка – Міладоўскі: агульная калыска і розныя лёсы творчасці.
4. Прамяністы заход музычнай эпохі і цывілізацыі: Напалеон Орда, Міхал Ельскі, Міхал Грушвіцкі.

Лектарка:
Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі

Час лекцыяў: з 20.00 да  22.00 гадзіны.

Даты правядзення лекцыяў: 16.06, 23.06, 30.06, 07.07

Для рэгістрацыі вашага удзелу і запісу на курс онлайн-лекцыяў запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму.

Колькасць удзельнікаў у zoom-е абмежаваная.

Лекцыі - за аплату 40 руб. за ўвесь курс ці 11 руб. за асобную лекцыю

16 чэрвеня
Лекцыя 1. Ліцьвінская музычная культура ХІХ стагоддзя на беларускіх землях

Знікненне ВКЛ з мапы Еўропы і ліцьвінскі культурны Рэнесанс. Роля Віленскага універсітэту ў фармаванні эстэтычных асноваў музычнага рамантызму на землях Беларусі. Шляхецкая прырода ліцьвінскай музычнай культуры. Музычныя светачы і іх спадарожнікі: Агінскі, Манюшка, Міладоўскі, Орда, Ельскі, Грушвіцкі, Дашчынскі, Сакульскі, Кажынскі, Рэнер. Знакі-адлюстраванні ў творах кампазітараў мясцовай тапанімікі, імёнаў гістарычных асобаў і літаратурных герояў былога ВКЛ. Уплыў навязанай перыферыйнасці на жанравыя асаблівасці творчасці. Зніклая Атлантыда альбо музычны складнік культуры Беларусі

23 чэрвеня
Лекцыя 2. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар

Цёзка Клеапатры. Час дзеяў, вандраванняў і авантураў маладога дыпламата. Паплечнік Касцюшкі. Уздымы і расчараванні перыяду жыцця ў Вільні і Залессі. Протаідэі сучаснай Беларусі. Таямніца самага вядомага паланэза ў свеце.

30 чэрвеня
Лекцыя 3. Мінск – Манюшка – Міладоўскі: агульная калыска і розныя лёсы творчасці

Нататкі з жыццяпісу Станіслава Манюшкі: верніка, арганіста, дырыжора, кампазітара, настаўніка. Спадчына касцёльнага арганіста. Оперныя лабірынты Манюшкі і няўлоўная партытура першай беларускай оперы “Сялянка” (“Ідылія”). Адлюстраванне шляхетнага і правінцыйнага ў музычнай творчасці.
Фларыян Міладоўскі: лёс кампазітара-эмігранта. Вундэркінд з нерэалізаваным патэнцыялам. Райскія месца і час у Чырвоным Двары Бенэдыкта Тышкевіча. Еўрапейскія музычныя знаёмствы Міладоўскага. Творчыя кантакты са Станіславам Манюшкам.

7 ліпеня
Лекцыя 4. Прамяністы закат музычнай эпохі і цывілізацыі: Напалеон Орда, Міхал Ельскі, Міхал Грушвіцкі.

Шляхецкія сядзібы -- агмені музычнай культуры рамантызму. Паны і музыканты – таленавітыя аматары ці прафесіяналы без спецыяльнай адукацыі? Французскі трыумф Напалеона Орды і творчы ўздым на радзіме. Гастрольныя турнэ Міхала Ельскага. Эміграцыя і вяртанне: еўрапейскі бляск ці родныя вытокі? Ракаўскі пан Грушвіцкі і яго музычны салон.

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
+ 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber, whatsapp),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com  ці праз тэлеграм @liusterka .


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя лекцыі, вандроўкі і мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy