Re:Пінгвін-Барабан, фільм 2 (16+)
💣Цягнік лёсу ймчыць поўным ходам, а стрэлка ўжо недалёка… Рэшткі злачыннай арганізацыі, адказнай за тэракт у мэтро, зьбіраюцца зноў, вядзёныя прывідам мінулага — каб пакончыць з гэтым светам раз і назаўжды. Іх яшчэ могуць спыніць сваякі й блізкія ахвяраў і злачынцаў — калі толькі здолеюць адкінуць крыўду адно на аднаго й на ўвесь свет… А зрэшты, мо' й сапраўды гэты свет няварты йснаваньня?

🎬👩‍🏫Настаў час пабачыць, чым жа сканчаецца гэтая гісторыя, якая каштавала рэжысёру Ікухару дзесяці гадоў маўчання… А перад тым пагаворым пра нядаўнюю гісторыю Японіі, з якой выцякае сюжэт: пра пратэсты й іх адсутнасць, тэрарыстаў, маньякаў і рэакцыю грамадства на іх, ды пра Братку Квака, які (не) ўратаваў Токіё. Паказ вядзецца з беларускімі субтытрамі, пераклад зроблены ў Тбілісі й дэманструецца ўпершыню.

🔖Удзел вольны.
📆 11 траўня 17.00-20.00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

(калі раптам вы не атрымалі пацверджанне за суткі да падзеі, напішыце ў тэлеграм @kropkawork)

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае імя:
Ці прыйдзеце на імпрэзу?
*
Кантакт для сувязі (тэлеграм у фармаце @Abcde, пошта)

*
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report