"РазМова" - размоўны клуб беларускай мовы
Запрашаем Вас у размоўны клуб беларускай мовы "РазМова"!

"РазМова" - гэта месца,  дзе можна паляпшаць навыкі размоўнай беларускай мовы незалежна ад вашага ўзроўня валодання, а таксама месца, дзе можна пазнаёміцца, карысна і цікава праводзіць час з рознымі людзьмі.

Клуб праводзіць сустрэчы ў выглядзе трох фарматаў: тэматычныя размовы, настольныя гульні і дэбаты.

Як далучыцца да клуба? Вы запаўняеце гэтую гугал-форму. 
На пазначаны вамі кантакт прыдзе паведамленне з запрашэннем на чат клуба. 

На чаце будзе публікавацца актуальная для клуба інфармацыя: дзень, час і месца правядзення наступнай сустрэчы клуба, розныя апытанкі, якія маюць мэтай паляпшэнне арганізацыі працы клуба. Таксама там могуць абмяркоўвацца пытанні беларускай мовы, якія ўзнікаюць у сябраў клуба: адпаведнікі слоў у беларускай мове словам іншых моў, выкарыстанне розных слоў, магчымыя пытанні лексікі, арфаграфіі, граматыкі і інш.
У чаце клуба таксама замацованыя прывілы клуба і чата, а таксама правілы правядзення дэбатаў.

Кошт:
Задарма.

Дзень і час правядзення клубу:
Па выхадных (субота ці нядзеля), 12.00. Дакладная інфармацыя будзе публікавацца ў чаце.

Перыядычнасць сустрэч:
2 разы на месяц.

Працягласць 1 сустрэчы:
2 гадзіны.

Фарматы сустрэч:
- тэматычныя размовы па падгрупах па 4-6 чалавек з мадэратарам у кожнай групе, які добра валодае беларускай мовай, агранізуе працу ў падгрупе і дапамагае іншым з лексікай,
- настольныя гульні на беларускай мове, якія патрабуюць між іншым дастатковую колькасць выкарыстання  размоўнай мовы кожнаму ўдзельніку гульні,
- дэбаты на розныя тэмы паміж 2 камандамі з пазіцыямі "за" і "супраць" (падрабязней правілы чытайце на чаце ў замацаваных).





Email *
Без названия
Я даю згоду на апрацоўку маіх асабістых дадзеных ў вышэйзгаданым аб'ёме для арганізацыі сустрэч клуба "РазМова".
*
Вашае імя або псеўданім *
Ваш узровень валодання беларускай мовай *
Як часта вы хацелі б наведваць наш клуб? *
Пытанне да тых, хто добра валодае беларускай мовай. Ці гатовыя Вы быць нашым мадэратарам (весці падгрупы, правілы для мадэратараў будуць у доступе)?
Clear selection
Ваш кантакт для сувязі (любы ці некалькі: нумар тэлефону, тэлеграм, фэйсбук, электронная пошта) *
Вашыя пажаданні і прапановы клубу:
A copy of your responses will be emailed to the address you provided.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy