Канферэнцыя беларусаў свету II. 22-23 красавіка 2023, Вільня, Літва
Шаноўнае спадарства!

Святлана Ціханоўская запрашае вас 22 і 23 красавіка ў Вільню на Канферэнцыю беларусаў свету II: сустрэчу дыяспаральных арганізацый і ініцыятываў.

Мэта Канферэнцыі -- абмеркаванне стратэгічных прыярытэтаў і планаў дэмакратычнай Беларусі, узмацненне супольнай каардынацыі, абмеркаванне актуальных праблемаў, знаёмства з новымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць наступныя тэматычныя блокі:

1. Актуальная палітычная стратэгія Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і магчымасці супрацы палітычных цэнтраў з дыяспаральнымі арганізацыямі.
2. Пытанні інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый.
3. Паляпшэнне каардынацыі паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі, магчымасці ўплыву дыяспары на дзейнасць палітычных цэнтраў.
4. Арганізацыя сумесных намаганняў у кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі.

Ад удзельнікаў канферэнцыі мы чакаем ідэяў, прапановаў і меркаванняў  па супольна сфармаваных тэмах, а таксама гатоўнасці актыўна ўдзельнічаць у дыскусіях і далейшай дзейнасці.

Мерапрыемства будзе непублічнае, без вонкавай трансляцыі, але з аб'ектыўных прычынаў мы не можам гарантаваць поўнай прыватнасці на канферэнцыі.

Фармат: агульныя дыскусіі з мадэрацыяй, па меры неабходнасці разбіўка на працоўныя групы па кірунках.

Калі ласка, далучайцеся да канферэнцыі!

22-23 красавіка 2023, Вільня, Літва
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Вашае імя і прозвішча *
Вашыя кантакты ў мэсэнджары *
Тэлеграм: праз @; 
Сігнал: праз нумар тэлефона
Ваш кантактны імэйл *
Арганізацыя ці ініцыятыва, якую вы прадстаўляеце *
Калі вы лічыце, што павінны быць на канферэнцыі не як прадстаўнік нейкай арганізацыі, а асобна, напішыце пра гэта
Спасылкі на вашую арганізацыю ці ініцыятыву *
У якой краіне замежжа вашае асноўнае месца знаходжання *
Калі вы лічыце сябе новай арганізацыяй ці ініцыятывай, і не мелі раней кантактаў з Офісам Святланы Ціханоўскай ці Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, калі ласка, паведамце пра гэта і распавядзіце пра вас
Ці лічыце вы актуальнымі заяўленыя тэматычныя блокі? На што важна звярнуць увагу падчас абмеркавання гэтых блокаў? Ці прапануйце сваю тэму для абмеркавання.  *
Ці ёсць у вас жаданне ўдзельнічаць у панэлях па заяўленых тэмах у якасці спікера або спікеркі? Пазначце, якія тэмы былі б для вас цікавыя *
Ці ёсць у вас магчымасць самастойна аплаціць транспарт і жыллё падчас мерапрыемства? *
Ці ёсць у вас іншыя прапановы, заўвагі, рэкамендацыі, якія арганізатарам варта ведаць?
Пазначце вашую згоду на збор і апрацоўку персанальных дадзеных *
Праца з дадзенымі адбываецца ў адпаведнасці з неабходнымі мерамі канфідэнцыйнасці і бяспекі. Вашыя кантакты не будуць перададзеныя трэцім асобам ні пры якіх абставінах і будуць даступныя толькі арганізатарам мерапрыемства. Вашая канфідэнцыйнасць на самім мерапрыемстве застаецца вашай асабістай зонай адказнасці.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of OFFICE OF SVIATLANA TSIKHANOUSKAYA. Report Abuse