Рэгістрацыя на сустрэчу «Як знайсці крыніцу энергіі для жыцця?»  20 сакавіка

  • КАЛІ: 20 сакавіка (серада), 18:00
  • ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
  • УДЗЕЛ у мерапрыемстве – дабрачынны ўнёсак за працу псіхолага

На дварэ вясна і цяпер самы час перагледзець і ацаніць свае рэсурсы. Запрашаем беларусак паразмаўляць пра рэсурсы на новай сустрэчы Жаночага клуба “Як знайсці крыніцу энергіі для жыцця?”. 

На сустрэчы разам з псіхолагам Наталляй Цынкевіч будзем шукаць адказы на пытанні:

🌱 Што патрэбна жанчыне для добрага самаадчування;

🌱Як аднаўляць унутраныя рэсурсы і як іх не растрачваць;

🌱Дзе браць энергію для жыцця.

У жаночым коле паспрабуем на сабе карысныя і дзейсныя псіхалагічныя практыкаванні, атрымаем новы цікавы досвед і проста падзарадзімся ў цёплым прымаючым асяроддзі.

Клуб псіхалагічнай падтрымкі для жанчын — гэта група падтрымкі для беларусак Варшавы. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасці падзяліцца досведам. На кожнай сустрэчы мы знаёмімся з удзельніцамі, атрымліваем тэарэтычныя веды на заяўленую тэму, робім індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні і практыкі для лепшага пазнавання сябе. 

Тэлеграм клубу: https://t.me/zanocyklub

Далучайцеся да нас!


Лічба месцаў абмежаваная — мы скантактуемся з Вамі праз email (Чаcам нашыя лісты трапляюць у спам, таму правярайце яго таксама)

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse