Мой Колас
3 лістапада - Дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які верыў, што змрок рэчаіснасці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад, калі будзеш верыць у казачнае і фантастычнае, калі захаваеш наіў і ўнутраную лёгкасць. Якуб Колас заўсёды імкнуўся да гармоніі і спакою. Любіў рыцарскія раманы і быў адным з тых рэдкіх беларускіх паэтаў, хто пачаў пісаць пра каханне пасля 60. Пра яго жыццё і творчасць напісана нямала, але давайце яшчэ раз узгадаем некаторыя факты з жыцця "дзядзькі" Якуба.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Пачнем з пачатку. Усім вядома, што Якуб Колас - гэта псеўданім. А якім было імя і прозвішча класіка? *
1 point
Captionless Image
Якуб Колас шмат вучыўся. Спачатку гэта была хатняя адукацыя з "дарэктарам", потым  - семінарыя ў Нясвіжы. У 1916 годзе нават скончыў Аляксандраўскае вайсковае вучылішча. Дык кім быў Якуб Колас па прафесіі?
1 point
Captionless Image
Clear selection
Аднойчы ўвечары ў Мінску Уладзімір Дубоўка і Мікола Равенскі /.../ вырашылі па пільнай справе наведаць Якуба Коласа. Дайшоўшы да яго хаты, яны ўбачылі, што дзверы на вуліцу адчынены. Яны ўвайшлі ў першы пакой, потым у другі, і, нарэшце, пачулі ... і спяванне. У паўзмрочным пакоі стаяў спіной Якуб Колас і пад ... ўголас спяваў. А на якім музычным інструменце ўмеў іграць Колас? *
1 point
Captionless Image
Якуб Колас, па ўспамінах сучаснікаў, быў вельмі "сялянскі" ў сваіх кулінарных густах. Любіў зацірку, верашчаку. А што гэта за страва - верашчака?
1 point
Captionless Image
Clear selection
Ёсць нямала версій наконт сяброўства Купалы і Коласа. Напрыклад, Барыс Мікуліч адзначаў: «Купала быў поўнай процілегласцю Якубу Коласу, сабранаму, пэдантычнаму, сухаватаму, дзелавітаму і з'едліва-саркастычнаму. (...) Яны былі ўзаемна пачцівымі: па-сяброўску насмешлівыя, „добрыя суседзі“, але нам здавалася, што яны не вельмі моцна адзін аднаго любяць». Тым не менш, час ад часу класікі збіраліся, каб пагуляць у...
1 point
Captionless Image
Clear selection
Імем Коласа названы Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драмтэатр у Віцебску, вуліцы ў гарадах, плошча і станцыя метро ў Мінску, школы і бібліятэкі. А наша пытанне пра помнік паэту, устаноўлены ў цэнтры сталіцы Беларусі,  на   плошчы яго імені. Гэта вельмі вядомы скульптар, народны мастак СССР. Дарэчы, Колас убачыў талент гэтага майстра, калі ён быў студэнтам, і нават асабіста плаціў яму стыпендыю. Хто скульптар помніка Якубу Коласу на здымку?
1 point
Captionless Image
Clear selection
Творчасць Якуба Коласа стала не толькі літаратурнай, але і музычнай класікай. Бессмяротны ўрывак з паэмы "Новая зямля" "Мой родны кут, як ты мне мілы..." пакладзены на музыку і выконваецца многімі спевакамі і калектывамі і па сённяшні дзень. А хто аўтар музыкі? *
1 point
Зборнік вершаў Якуба Коласа злятаў у космас, яго браў з сабою ў палет у 1975 годзе беларускі касманаўт. Памеры выдання - 8,5х7 см, кніга была выдадзена ў 1972 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння песняра. У кастрычніку 1975-га касманаўт падарыў "зорны" зборнік Даніілу Міцкевічу - сыну Якуба Коласа. У 2014 годзе гэта выданне ўвайшло ў экспазіцыю "Зорнае неба" народнага мастака Беларусі Івана Міско ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музее Якуба Коласа. Як імя гэтага касманаўта?
1 point
Captionless Image
Clear selection
А давайце ўзгадаем бессмяротную класіку! Аднавіце парадак радкоў у знакамітым пачатку геніяльнай "Новай зямлі" *
6 points
Captionless Image
К табе я ў думках залятаю
Забыць цябе не маю сiлы!
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Жыццём вясны мае убогай,
Не раз, утомлены дарогай,
I там душою спачываю.
1
2
3
4
5
6
І зноў цытата з "Новай зямлі",памятаеце:                                                       "На ніцях ... павуціны                       Прывозяць восень павучкі.                          Яе красёнцы, чаўначкі                                     У моры    ...     мільгатнулі                                 І лісце ў багру апранулі;                                  І з кожнай лісцевай галоўкі             Глядзіць твар восені-....                         Павее ветрык – шурхнуць травы:        Няма ў ім ласкі, ні забавы.                           Не – то не ... каласочкаў,                              Не смех блакітных васілёчкаў                     У межах росных збажыны;                         Не – то не музыка вясны,                              А ціхі жаль і ...,                                                    З жыццём і з сонцам развітанне".                    Але, як бачыце, некаторыя словы згубілася, успомніце і адзначце правільны парадак адпаведнікаў. *
1 point
Captionless Image
А зараз, спадзяёмся, самае простае пытанне: Мой Колас  - гэта... (калі ласка, у адвольнай форме напішыце, хто для Вас Якуб Колас і яго творчасць) *
Captionless Image
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy