Заява аб стварэнні Інстытута беларускай кнігі

Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама беларусы і беларускі з іншых краін, зыходзячы з разумення актуальнага стану кнігавыдавецкай справы на беларускай мове, а таксама неабходнасці падтрымкі нацыянальнай мовы і культуры, абвяшчаем аб стварэнні арганізацыйнай групы па рэгістрацыі недзяржаўнай грамадскай арганізацыі і фундацыі “Інстытут беларускай кнігі” ў Рэспубліцы Польшча, якая мусіць распаўсюджваць сваю дзейнасць на падтрымку беларускай кніжнай справы ў Беларусі і іншых краінах свету, і ажыццяўляць яе ў поўнай адпаведнасці з місіяй і статутам.

Інстытут беларускай кнігі як грамадская ініцыятыва будзе аб’ядноўваць аўтараў, перакладчыкаў, выдаўцоў, вытворцаў аўдыёкніг, чытачоў, кнігараспаўсюднікаў, кніжных дызайнераў, ілюстратараў, графікаў,  бібліятэкараў, крытыкаў, навукоўцаў, блогераў, валанцёраў і актывістаў, мецэнатаў, а таксама грамадскія ініцыятывы і арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі беларускай кнігі.

Інстытут беларускай кнігі засноўваецца для прамоцыі і рэпрэзентацыі беларускай кнігі, падтрымкі беларускага кніжнага асяроддзя ў Беларусі і за яе межамі. Мэтамі яго дзейнасці з’яўляюцца:

  • пашырэнне тэрыторыі распаўсюду беларускай кнігі і прасоўванне беларускай культуры; 

  • папулярызацыя чытання і падвышэнне чытацкай культуры;

  • удзел у міжнародным кніжным партнёрстве;

  • стварэнне агульнай пляцоўкі для ўсіх удзельнікаў працэсаў у беларускай кніжнай сферы;

  • падтрымка кнігавыдавецкіх ініцыятыў. Свае бліжэйшыя задачы Інстытут беларускай кнігі бачыць у:

  • стварэнні ініцыятыўнай групы (першаснай каманды) для наладжвання рабочай структуры Інстытута беларускай кнігі, распрацоўкі стратэгіі развіцця на бліжэйшы год;

  • стварэнні сайта-вітрыны, навігатара па ўсіх беларускіх (як унутраных, гэтак і замежных) кніжных і чытацкіх ініцыятывах;

  • стварэнні сеткі кантактаў прадстаўнікоў кніжнага асяроддзя;

  • наладжванні камунікацыі з інстытуцыямі іншых краін;

  • каардынацыі выдавецкіх ініцыятыў для дапамогі ў пытаннях дыстрыб’юцыі;

  • удзеле ў міжнародных кніжных падзеях (кірмашах, выставах, фестывалях і інш), 

  • кансультаванні па механізмах узаемадзеяння аўтараў і выдавецтваў, вытворцаў аўдыёкніг: падатках, ільготах, рэгістрацыі і інш; атрыманні аўтарскіх правоў; 

  • у стварэнні і падтрымцы адукацыйных праектаў/рэсурсаў для маладых аўтараў, пачынаючых незалежных выдаўцоў і кніжных прадпрымальнікаў

  • супрацы з акадэмічнай супольнасцю;

  • стварэнні пляцоўкі для выказвання і падтрымкі літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, заахвочванні экспертаў пісаць, здымаць, спяваць і выказвацца пра беларускія кнігі;

  • падтрымцы кніжнай і чытацкай актыўнасці ў Беларусі і ў замежжы.

Інстытут беларускай кнігі засноўваецца як грамадская арганізацыя, далучыцца да працы якой могуць усе ахвочыя (назіральнікам, сябрам каманды, партнёрам, валанцёрам, інш). Таксама арганізацыя ў сваёй дзейнасці павінна будзе кіравацца прынцыпам публічнай справаздачнасціі незалежнага фінансавага аўдыту. Устаноўчая канферэнцыя ініцыятывы адбылася 21.01.2023 года ў Варшаве. Далучыцца да Заявы аб стварэнні Інтытута беларускай кнігі можна тут: https://forms.gle/ygRiMgVoSs9rdxaG9  Інфармацыя аб ініцыятыўнай групе (правілы дзейнасці, спіс сяброў) - https://drive.google.com/file/d/1_XBoi53wD85xx8YDIMkerhIKjPkQ0tkw/view?usp=sharinghttps://drive.google.com/file/d/1Ty9hHPx-XdxpWYIYTQH4ElOCLZN7p-0P/view?usp=sharing.
Форма заяўкі на ўдзел у ініцыятыўнай групе: 
https://forms.gle/9jreo8yvTiovPWNY7 

Афіцыйнай электроннай поштай Інстытута беларускай кнігі з’яўляецца instbelknig@gmail.com. Афіцыйным тг-каналам ІБК з'яўляецца https://t.me/InstBelKnigi



Email *
Імя, прозвішча (а таксама статус, калі лічыце важным пазначыць. Напрыклад, "пісьменнік_ца", "дацэнт_ка", інш.) - для фізічных асоб *
Назва арганізацыі, інстытуцыі, ініцыятывы (для грамадскіх арганізацый і юрыдычных асоб)
Кантактная асоба (для арганізацый, інстытуцый, ініцыятыў)
Кантактныя дадзеныя: email (не публікуецца) *
Ваш каментар
Пазначце прымальны для вас варыянт подпісу: *
Required
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy