Віктарына «Родная Спадчына»
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Знайдзі ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. 
1 point
Clear selection

Кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. Выкарыстоўваліся для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў. Уваходзілі ў пасаг нявесты, з'яўляліся неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родзічам жаніха.

1 point
Clear selection

Прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. У народным асяроддзі бытавалі драўляныя (з асіны, бярозы, грушы).

1 point
Clear selection

Выраб з тканіны для завешвання і ўпрыгожвання акон. Рабілі звычайна з двух кавалкаў палатна паркалю, марлі; аздаблялі вышыўкай, натыканнем, гафтаваннем, набойкай, складкамі, фальбонамі.

1 point
Clear selection

Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак.

1 point
Clear selection

Тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў. Выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр'ера вясковай хаты.

1 point
Clear selection

Узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання жылога інтэр'ера. Традыцыйныя белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай.

1 point
Clear selection

Жаночы галаўны ўбор, квадратны кавалак тканіны або ажурнага палатна, прызначаны для пакрыцця галавы і плячэйШырока выкарыстоўвалася ў вясельнай, пахавальнай, радзіннай абраднасці.

1 point
Clear selection

Паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын. Мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Святочныя багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі.

1 point
Clear selection

Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытнасці была драўляная, крыху завостраная палачка. Выстругвалі або выточвалі з драўніны бярозы, ясеню, грушы.

1 point
Clear selection
Submit
Clear form
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy