Заяўка на ўдзел у праграме адаптацыі для жанчын з Беларусі "ЯЁсць" (Варшава)
Беларускія жанчыны часта сутыкаюцца з бар'ерамі, спрабуючы прыстасавацца да жыцця ў новай краіне. Часам мы не адчуваем дастатковай сілы, каб разабрацца з уладкаваннем новага свету, у якім мы апынуліся. Нам здаецца, што гэты сьвет нас не прымае і ў ім няма для нас месца. Мы адчуваем выгаранне, дэпрэсію. Здаецца, што ў нас менш магчымасцяў знайсці высокааплатную працу і пабудаваць кар'еру, чым у мужчын. 

Каманда Беларускага Моладзевага Хаба прапануе жанчынам неабходную падтрымку на шляху да незалежнасці. Мы распачынаем праграму падтрымкі для жанчын з Беларусі, якія спрабуюць уладкаваць сваё жыццё ў Польшчы

У межах праграмы адбудуцца сустрэчы з псіхолагамі, экспертамі па кар'ерным развіцці, медыкамі, а таксама пройдуць заняткі па самаабароне. Сустрэчы пройдуць на беларускай і рускай мовах.

У наведвальніц сустрэч будзе магчымасць трапіць на паглыбленую праграму адаптацыі з абмежаванай колькасцю ўдзельніц. Кожная з удзельніц паглыбленай праграмы пройдзе курс індывідуальнай тэрапіі ў крызіснага псіхолага, курс польскай мовы, атрымае персанальную кансультацыю па кар'ерным росце, а таксама прыме ўдзел у Інтэграцыйным Дні.

Заняткі будуць праходзіць з 14 верасня 2022 па 31 студзеня 2023 года ў Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе (Plac Konstytucji 6). 

Мы папярэджваем, што запаўненне заяўкі не гарантуе ўдзелу ў паглыбленай праграме! 
Калі ў вас узнікнуць пытанні, напішыце каардынатарцы праекта Стасі Гліннік на stasia@bmhub.org альбо патэлефануйце нам на +48 727 888 800. 

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Імя і Прозвішча *
Твая ўзроставая група *
Польскі нумар тэлефону альбо Тэлеграм (для кантакту з Табой) *
Як даўно Ты ў Польшчы? *
Чаму Ты з'ехала з Беларусі? *
На якой падставе Ты знаходзішся ў Польшчы? *
Required
Ці ёсць у Цябе праца? *
На якім узроўні Ты валодаеш польскай мовай? *
Якія з пералічаных сітуацый здараліся з Табой? *
Required
Чаму Ты хочаш прыняць удзел у праграме? Апішы разгорнута сваю сітуацыю, свае патрэбы і чаканні *
У які час дня падчас працоўнага тыдня Ты магла б наведваць заняткі? *
Required
Ці адчуваеш Ты патрэбу ўдзелу ў праграме паглыбленай інтэграцыі?  *
RODO: Адміністратарам вашых дадзеных з'яўляецца АСАЦЫЯЦЫЯ "BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB" з сядзібай у Варшаве, aleje Jerozolimskie 101/15, 02-011, NIP: 7010894379, REGON: 381911491, KRS: 0000759981. У пытаннях, звязаных з апрацоўкай і абаронай асабістых дадзеных прызначаны кантактны пункт у выглядзе адраса электроннай пошты: info@bmhub.org. Кантакт у названых выпадках таксама магчымы ў выглядзе традыцыйнай перапіскі на адрас адміністратара з заўвагай: "Абарона персанальных дадзеных" і асабіста па адрасе Aleje Jerozolimskie 101/15, 02-011, Варшава. Вы маеце доступ да сваіх дадзеных і права выправіць, выдаліць, абмежаваць апрацоўку, права на перадачу дадзеных, права аспрэчыць (напрыклад, калі дадзеныя апрацоўваюцца на падставе вашай згоды альбо для маркетынгавых мэтаў альбо абмену вашымі дадзенымі); права адклікаць згоду ў любы час. Каб адклікаць згоду, вы можаце звязацца з нашай службай падтрымкі, даслаўшы ліст на наступны адрас: info@bmhub.org. Вы таксама маеце права падаць скаргу ў наглядны орган - да дырэктара упраўлення па абароне персанальных дадзеных. Прадастаўленне вашых асабістых дадзеных з'яўляецца цалкам добраахвотным. Непрадастаўленне асабістых дадзеных прывядзе да немагчымасці ў поўнай меры выканаць абавязкі, якія бярэ на сябе АСАЦЫЯЦЫЯ "BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB". // Administratorem Twoich danych jest STOWARZYSZENIE "BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB"  z siedzibą w Warszawie Aleje Jerozolimskie 101 / 15, 02-011,  NIP: 7010894379, REGON: 381911491, KRS: 0000759981. W sprawach związanych z przetwarzaniem i ochroną danych osobowych wyznaczony został punkt kontaktowy w postaci adresu e-mail: info@bmhub.org Kontakt we wskazanych sprawach możliwy jest także w postaci tradycyjnej korespondencji na adres administratora z dopiskiem: „Ochrona Danych Osobowych" oraz osobiście pod adresem Aleje Jerozolimskie 101 / 15, 02-011, Warszawa. Posiadasz prawo dostępu do treści swoich danych oraz prawo ich sprostowania, usunięcia, ograniczenia przetwarzania, prawo do przenoszenia danych, prawo wniesienia sprzeciwu (np. jeśli dane są przetwarzane na podstawie Twojej zgody lub w celach marketingowych czy udostępniania Twoich danych); posiadasz prawo do cofnięcia zgody w dowolnym momencie. W celu cofnięcia zgody możesz skontaktować się z punktem obsługi klienta w naszej siedzibie bądź lub wysyłając wiadomość e-mail na adres: info@bmhub.org. Masz również prawo wniesienia skargi do organu nadzorczego – Prezesa Urzędu Ochrony Danych Osobowych. Podanie przez Ciebie danych osobowych jest w pełni dobrowolne. Niepodanie danych osobowych będzie skutkowało niemożliwością pełnego wykonania zobowiązań, przyjętych przez STOWARZYSZENIE "BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB".
*
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of STOWARZYSZENIE "BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB". Report Abuse