Рэгістрацыя на другую лекцыю па гісторыі Беларусі “Няскораная Беларусь - вяртанне ў Еўропу” Вячаслава Сіўчыка ў Беларускім Доме ў Варшаве
Лекцыя па гісторыі Беларусі “Няскораная Беларусь - вяртанне ў Еўропу. Незалежнасць” Вячаслава Сіўчыка
7 красавіка, 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

Вячаслаў Сіўчык - беларускі апазіцыянер, грамадскі і палітычны дзеяч, актывіст. Былы сакратар управы БНФ, лідар руху салідарнасці «Разам».

Тэмай лекцыі будзе "Незалежнасць". Вы з першых вуснаў даведаецеся чым было напоўнена грамадскае і палітычнае жыццё краіны ў 1991 – 1996 гадах. Вячаслаў з’яўляецца жывым сведкам, арганізатарам і ўдзельнікам многіх з тых падзеяў, пра якія будзе распавядаць.

Падчас лекцыі спадар Вячаслаў распавядзе аб тым, як праходзіў збор подпісаў за рэферэндум па роспуску вярхоўнай рады 12 склікання, пра антыімперскія акцыі ў Мінску. Акрамя гэтага ён раскажа аб першых прэзідэнцкіх выбарах пасля распаду СССР і незаконным референдуме ў 1995 годзе, а таксама аб першых палітвязнях рэжыму, сярод якіх быў ён сам.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца з дапамогай гэтай анкеты.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse