Рэгістрацыя на онлайн-zoom лекцыю Сяргея Харэўскага "Інтэлектуальная і творчая традыцыя Вільні" 11.06.2021
Сябры, у пятніцу 11 чэрвеня 2021 года супольна зь Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча запрашаем вас на zoom-лекцыю ды свайго кшталту віртуальную вандроўку "Інтэлектуальная і творчая традыцыя Вільні" з найвядомейшым мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры, выкладчыкам Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту ў Вільні Сяргеем Харэўскім.

Гэта будзе першая з 2-х імпрэзаў спадара Сяргея, прысьвечаных гістарычнай сталіцы Вялікага Княства, нашаму ўлюблёнаму гораду "за зачыненаю брамай".

Вільня -- калыска інтэлектуальных традыцыяў, розных народаў, розных рэлігіяў. Сярод іх паўставала і дужэла Беларушчына. Падчас zoom-лекцыі мы ўбачым самыя значныя помнікі Вільні і разьбяромся ў іх  стылях: готыка, барока, клясыцызм. Дазнаемся пра славутых мастакоў Вільні, што стварылі ўнікальныя ўласныя стылі і чыя творчасьць паўплывала на цэлыя пакаленьні: Дабужынскі, Чурлёніс, Рушчыц.

Zoom-лекцыя будзе складацца з 4-х частак:

1. Архітэктурная і мастацкая спадчына Вільні.
2. Інтэлектуальная спадчына Вільні.
3. Прагляд унікальнага дакумэнтальнага фільму пра "Нашу Ніву", што адрадзілася ў Вільні ў апошнія дні савецкае імпэрыі.
4. Адказы на пытаньні

Пачатак мерапрыемства ў 19-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму. Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за некалькі гадзінаў да пачатку  (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Удзел вольны! Але калі ў Вас будзе жаданьне  аддзячыць вядоўцу ды арганізатарам, гэта можна будзе зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Будзем удзячныя!

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку падобнага кшталту мерапрыемстваў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy