Рэгістрацыя на экспедыцыйную вандроўку "У Пласток на квасок" з Вольгай Абразцовай 09.07.2022
Сябры, у суботу 9 ліпеня Арт Вандроўня працягвае серыю вандровак-даследванняў глыбіннай душы Беларусі з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай. Гэтым разам мы прапануем выправіцца на Случчыну ды Любаншчыну.

Разыначкай нашага падарожжа будзе свята традыцыйнай народнай стравы “У Пласток на квасок”. Гаспадарыць на свяце збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Сяргей Выскварка.

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск - Замосце - Слуцк - Смольгава - Любань - Пласток - Менск

Як адчуць жывую традыцыю беларускай вёскі? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі? Выправіцца на свята-фэст традыцыйнай народнай стравы гэтай вёскі “У Пласток на квасок”, які штогод арганізоўваюць самі мясцовыя жыхары пад кіраўніцтвам вядомага этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані Сяргея Выскваркі. Фэст адбываецца на "Сядзібе Паўла i Марылі", у якой раней жылі прадзеды спадара Сяргея.

Амаль кулінарным брэндам гэтай мясцовасці з'яўляецца квасок - зусім не напой, а такі своеасаблівы гарачы грыбны суп, які гатуецца на бочкавым капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных у печы грыбоў. Хтосьці дадае крыху капусты, хтосьці мяса, хтосьці рыбы або гатуе посны суп. Смак атрымліваецца такі своеасаблівы - квасны, рэзкавата-кіслы і вельмі адметны!

А на шляху мы заедзем у:

Замосце, дзе стаіць старадаўні касцёл Святой Барбары, пачатку 17 стагоддзя, які спалучае ў сабе рысы рэнесансу і ранняга барока і на сваім вяку паспеў пабываць касцёлам, уніяцкай царквой, праваслаўнай царквой, а некаторыя гісторыкі лічаць, што і кальвінскім зборам.

Слуцк – уладанне знакамітых родаў Алелькавічаў і Радзівілаў, даўні цэнтр беларускай girl power: радзіму Анастасіі Слуцкай і Сафіі Слуцкай і, канешне ж, радзіму слынных Слуцкіх паясоў. Наведаем адпаведны музей, створаны пры адноўленым вырабніцтве гэтых паясоў.

Смольгаў – радзіму Лірніка вясковага Уладзіслава Сыракомлі.

Любань – мястэчка, вядомае з 1566 года.

А таксама зробім яскравыя фота з Салігорскімі тэрыконамі і Любанскімі крэйдавымі кар’ерамі.
 
На самім фэсце ў вёсцы Пласток акрамя смачнага сялянскага абеду з тым самым знакамітым пластоцкім кваском нас чакае:

- тэматычнае шэсце "Шація святочная";

- конкурс розных гатункаў мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі" ад гаспадыняў-носьбіткі мясцовых кулінарных традыцый;

- канцэрт "Вясковая лірыка" ад народнага фальклорнага гурту "Міжрэчча" в. Пагост, фальклорных гуртоў "Беражніца" в. Пласток, "Чуткі" в. Камуна, "Напарачка", вакальнага гурту "Любанскія";

- "Танцы пад гармонiк" - вечарынка на вясковай вулiцы;

- выстава вясковага гаспадарчага начыння "З камешніка";

- выстава-продаж інвентару для ежы "Ложкі і лыжачкі",

- а таксам фотавыстава "Квасныя моманты" з мінулых святаў.

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй, у тым ліку з наведваннем музея слуцкіх паясоў і смачным сялянскім  абедам у Пластоку  - 75 бел. руб. - наяўнымі ў мікрааўтобусе.

Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber (калі не супадае з тэлефонам)
Telegram (@... ці спасылка)
Колькасць вандроўнікаў (лічбай) *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся: *
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі, лекцыі ды іншыя мерапрымествы?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy