Літаратурна-кактэльны конкурс
Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.
Для ўдзелу рэцэпт трэба даслаць праз форму да 29 лютага.
Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.