Рэгістрацыя на лекцыю па гісторыі мундзіра Войска Беларускай Народнай Рэспублікі (1918-1920) Ігара Мельнікава ў Беларускім Доме ў Варшаве
ШТО: Лекцыя Ігара Мельнікава па гісторыі ўніформы войска БНР (1918-1920)
КАЛІ: 31 сакавіка 2022, 18:00
ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

“Можна доўга спрачацца пра сімволіку, пра палітычныя аспекты, але ёсць тое, на чым трымаецца нацыя, грамадства, дзяржава. Гэта гісторыя!”.

31 сакавіка ў 18:00 у Беларускім Доме Ігар Мельнікаў правядзе лекцыю і фотапрэзентацыю, падчас якой падзеліцца таямніцамі гісторыі ўніформы войска БНР. Вы даведаецеся які шлях прыхільнасцяў і трансфармацый прайшла ўніформа беларускіх фармацый ад Мінскага пяхотнага палка ў 1918 г. да Слуцкіх паўстанцаў у 1920 г.

Ігар Мельнікаў  — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар. Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі, атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі. Ва уласнай калекцыі мае больш за 300 гістарычных артэфактаў па тэме гісторыі савецка-польскай мяжы 1921—1939 гадоў.

Запісацца на бесплатную лекцыю можна праз анкету ніжэй.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse