Халодная вясна 1863: па мясцінах паўстання ў Мінску
АДМЕНА

Мы на жаль вымушаныя адмяніць экскурсію 25 ліпеня.

Выбачаемся за нязручнасці.

***

У халодным лютым 1863 года ў Мінску актывізавалася сетка падпольнай арганізацыі, якая мусіла каардынаваць разгортванне паўстання пад кіраўніцтвам Канстанціна Каліноўскага на землях Мінскай губерніі.

Шматлікія дактары, гімназісты, афіцэры рускай арміі, чыноўнікі адміністрацыі сталі раптам інструктарамі, камістарамі, прапагандыстамі і шпіёнамі.

У горадзе запанавала напружаная цішыня, якая выбухнула вясной і летам 1863 года ў вялікае паўстанне. У лясах гэта былі бітвы і сутычкі, а ў горадзе дэманстрацыі, арышты, вобшукі. І бесперапынная праца падпольнай арганізацыі, якая да лютага 1864 года так і не была поўнасцю раскрытая.

Хто былі гэтыя людзі, якая ўзяліся арганізоўваць такую безнадзейную справу?
Дзе знаходзіся галоўныя канспіратыўныя кватэры?
Хто кіраваў мінскімі падпольшчыкамі?
Дзе трымалі зняволеных паўстанцаў?

Запрашаем на экскурсію "Халодная вясна 1863: па мясцінах паўстання ў Мінску".

Вядзе Цімафей Акудовіч

Месца збору: каля Чырвонага касцёла (вул. Савецкая, 15)

Кошт:
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.

(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у ў канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць)

Працягласць: 1,5  гадзіны.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, Прозвішча *
E-mail *
Кантактны тэлефон
Колькасць удзельнікаў
Можа ў вас засталіся пытанні?
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy