Рэгістрацыя на вячорку пра калядныя традыцыі (23.12.2023)

🎄 Святочная вячорка пра калядныя традыцыі

Сябры і сяброўкі, запрашаем сустрэцца на чарговай беларускай вячорцы, якая будзе прысвечана калядным традыцыям. Пра іх, а таксама пра гісторыю свята, нам раскажа беларускамоўны Ксёндз!

А пасля размовы вас чакае святочны стол. Такім чынам мы яшчэ і прадэманструем, як магла выглядаць калядная вячэра ў вялікай беларускай сям'і.

Калі і дзе: 23.12 (субота), а 18:00, Кракаўская 19
Уваход: вольны данат

❗️ Увага: для Вігіліі пасля гутаркі пажадана прынесці адну страву на агульны стол.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Ваш email ці акаўнт у Telegram (калі ласка, прыходзьце, нават калі не атрымаеце пацверджанне рэгістрацыі) *
Ваша імя
*
Колькі чалавек запісваеце на сустрэчу? Пастаўце лічбай, калі ласка (1, 2...)
*
Кракаўская 19 — гэта месца, дзе беларусы і беларускі ў першую чаргу знаёмяцца адзін з адным ды даведваюцца пра сваё і чужое пераважна на роднай мове. Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за падтрымку нашага выступоўцы грашовым ахвяраваннем ад 20 злотых наяўнымі, якія мы накіруем на пакрыццё выдаткаў за арэнду памяшкання і развіццё ініцыятыў (напрыклад, дзіцячага тэатра ў Кракаве). Калі ў вас няма магчымасці падтрымаць нас фінансава, але вы маеце вялікае жаданне наведваць сустрэчы, то ўсё адно смела завітвайце да нас.
*
Ці вы плануеце падрыхтаваць страву для агульнага стала? *
Тут можаце пакінуць каментары, пажаданні ці пытанні, калі яны ў вас ёсць
Я згодны/згодная на апрацоўку маіх асабістых дадзеных, прыведзеных у форме вышэй, з мэтай арганізацыі спаткання «Вячорка пра калядныя традыцыі беларусаў» 23.12.2023 у Кракаве
*
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy