Уроцлаў салідарны з Беларуссю
Праэкт накіраваны на дапамогу суайчыннікам, якія ўжо пераехалі альбо толькі плануюць пераехаць ва Ўроцлаў.

З уласнага досьведу мы добра ведаем, што пераезд у іншую краіну – гэта велізарны стрэс. Такі крок з’яўляецца вельмі цяжкім і часам выклікае шматлікія пытанні.

Як знайсці жытло і зрабіць мельдунак?
Дзе і як мне трэба легалізаваць сваё знаходжанне ў Польшчы?
Дзе я магу атрымаць дапамогу лекара?
Дзе можна пачаць вывучаць альбо павысіць узровень валодання польскай мовай?
Чым адрозніваюцца сістэмы адукацыі і як уладкаваць дзяцей у школу альбо дзіцячы садок?
Дзе шукаць працу?

Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб Вы атрымалі падрабязныя адказы на гэтыя і іншыя пытанні, якія хвалююць усіх людзей, што апынуліся на новым месцы. Мы ўжо прайшлі гэты шлях і гатовыя дапамагаць усім, хто гэтага патрабуе.


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy