〰️ канцэлярыя
〰️ бясплатны Wi-fi
〰️ маленькая кухня для кава-паузы (тэрмапот, чайнік, лядоўня, кава/гарбата)
Прастору мы даем дармова, і ваша мерапрыемства павінна быць з вольным уваходам (вы можаце прапанаваць наведвальні_цам пакінуць
неабавязковы данат падчас мерапрыемства).Усе нашыя мерапрыемствы праходзяць у адпаведнасці з
палітыкай недыскрымінацыі.
Калі маеце ідэю падзеі/імпрэзы/воркшопа, запаўняйце анкету ніжэй і адміністратарка звяжацца з вамі для высвятлення дэталяў. Мы не праводзім рэлігійныя і палітычныя мерапрыемствы.!!! Пры адборы мерапрыемстваў, якія праходзяць у Кропцы, мы кіруемся скразнымі каштоўнасцямі і
правіламі Кропкі. Працэс адбору празрысты, мы заўсёды гатовы адказаць на ўсе пытанні і забяспечыць дадатковай інфармацыяй i падтрымкай.
*** *** *** *** *** *** *** ***
КАВОРКІНГ У КРОПЦЫУ каворкінгу могуць працаваць актывісты і актывісткі беларускай грамадзянскай супольнасці, якія:
🔺 робяць важныя і карысныя справы на карысць беларускай грамадзянскай супольнасці;
⚪️ працуюць ў арганізацыях ці ініцыятывах беларускай грамадзянскай супольнасці (АГС/ НКА/ НДА);
🔻 валанцёраць у арганізацыях ці ініцыятывах беларускай грамадзянскай супольнасці.
Запісацца ў каворкінг можна праз гэтую форму ці тэлеграм https://t.me/kropkawork
*** *** *** *** *** *** *** ***
📆Рэжым працы:
Прастора даступна па папярэдный рэгістрацыі з 10:00 да 21:00.
У пятніцу ў Кропцы – выходны дзень.
📍Адрас
Тбілісі, Amagleba St. 1. 500 метраў ад плошчы Свабоды (у навігатар зручней уводзіць адрас 16 Paolo Iashvili St., Tbilisi - гэта дом насупраць уваходу ў "Кропку").
Уваход у Кропку - карычневыя дзверы побач з кавярняй "Kutkhe Amaghleba"
Кантакты адміністратаркі
https://t.me/kropkawork (тэлеграм)
нумар тэлефона +995 591 00-72-42
Тэлеграм-чат з анонсамі Кропкі: https://t.me/kropkatbi
Інстаграм Кропкі: https://www.instagram.com/kropka.ge/
Будзем рады бачыць вас у Кропцы!