Рэгістрацыя на вандроўку ў Навагоднюю Гародню з Паўлам Каралёвым 02.01.2022
Сябры, у нядзелю 2 студзеня Арт Вандроўня прапануе Вам пачаць Новы Год з атмасфернай вандроўкі ў навагоднюю Гародню з гісторыкам, музейшчыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым. Пакуль нам недасягальная калядная Вільня, святочная калядная амасфера Гародні зможа нас троху суцешыць.

Здаўна Гародню называюць "каралеўскім горадам". З гэтым месцам звязаны імёны князя Вітаўта і Стэфана Баторыя, Напалеона Орды і Святога Казіміра. Уладзімір Караткевіч не выпадкова назваў свой твор "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта адзін з нямногіх гарадоў які захаваў свой каларыт, старую забудову.

У лістападзе пасля спрэчнай рэстаўрацыі у Гародні адкрыўся наноў музей у Старым Замку, прапануем разам пабачыць яго на свае вочы.

Падчас вандроўкі мы пабачым таксама:
- велічны фарны касцёл;
- самую старую у Беларусі дзеючую аптэку;
- наведаем Барыса-глебскую Каложскую царкву 12 ст.;
- ўбачым адноўленыя лютэранскую кірху і харальную сінагогу.
- паглядзім помнікі Антонію Тызенгаўзу, Жыліберу.
- пачуем легенды пра падземныя хады Гародні і многія іншыя цікавосткі.
Не прамінем пабачыць іншыя храмы і манастыры.

А напрыканцы мы завітаем у госці да гарадзенскага краязнаўца ды экскурсавода Ігара Лапехі, які стварыў Grodno Mini - нясумны музей гісторыі архітэктуры Гародні. Зараз у музеі адкрытая экспазіцыя «Брамы Гарадзенскія» — унікальны, створаны ўласнаручна макет гістарычнага цэнтра гораду, што з'яўляецца ўвасабленнем Гародні ва ўсім багацці і прыгажосці яго архітэктуры. Замест лекцыі наведнікам прапануецца захапляльны 20-хвілінны светла-музычны пэрфоманс па матывах падзеяў з гісторыі Гародні, пасля якога ўжо можна будзе нязмушана пасумовіцца з абазнаным краязнаўцам, задаць яму пытанні

Таксама будзе вольны час, каб адчуць атмасферу святочнай Гародні, пашпацыраваць па старых вулках ды пасядзець ва ўтульнай кавярні.

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй, наведваннем Старога Замку, сінагогі ды прыватанага музею Grodno Mini - 65 бел. руб. - наяўнымі ў аўтобусе. Пры жаданні дадаткова аплачваецца абед.

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 23-й. Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе, які апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі, асабліва ў музеі ды іншых памяшканнях.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-044-5386283 (Валерыя), 8-025-5458430 (viber), @liusterka (telergam), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber (калі не супадае з тэлефонам)
Telegram (@... ці спасылка)
Колькасць вандроўнікаў (лічбай) *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся: *
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі, лекцыі ды іншыя мерапрымествы?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy