Рэгістрацыя на вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны" 06.06.2021 са Святленай Немагай
Сябры, у нядзелю 6 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", прысвечаную  сусветна вядомаму кампазітару, аўтара першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіслава Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца супольна з дабрачынным фондам імя Еўфрасінні Полацкай.

Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара і прачытаем некаторыя з яго лістоў пра Беларусь.

У праграме:

Каралішчавічы – драўляны касцёл Апекі Маці Божай, пабудаваны ў 1785 годзе фундацыяй Станіслава Прушынскага, у якім некалі быў шыкоўны інтэр'ер у стылі ракако і арган майстра Яна Бяляўскага, на якім граў Станіслаў Манюшка ды рэкламаваў яго ва ўплывовым варшаўскім часопісе “Музычны рух”. У савецкі час касцёл, моцна перабудаваўшы, пераабсталявалі пад клуб, а ў 1990-я гады і ўвогуле закінулі. Толькі ў 2013 годзе вернікі вярнулі сабе будынак і часткова аднавілі як касцёл.

У Каралішчавічах захаваліся таксама падмуркі палаца і рэшткі гаспадарчых пабудоваў вядомага шляхецкага роду Прушынскіх, якому належыла Лошыца, Новы Двор, Новы Трасцянец і навакольныя вёскі. Тут у Каралішчавічах у ліпені 1803 года, нарадзілася Ганна Прушынская, вядомая як аўтарка бестсэлера XIX ст., кулінарна-гаспадарчай кнігі “Літоўская гаспадыня”.

Смілавічы – палацава-паркавы ансабль Манюшкаў-Ваньковічаў, якім калісьці валодаў Станіслаў Манюшка, дзед кампазітара. Менавіта тут гучалі тыя самыя куранты, арыю з якімі Манюшка ўключыў у сваю оперу Страшны двор.

У Смілавічы да 200-годдзя кампазітара быў перанесены з пасёлка Азёны адзіны ў свеце Музей Станіслава Манюшкі. Мы пабачым абноўленую экспазіцыю музея, фонд якога налічвае больш за 500 экспанатаў: копіі малюнкаў з мясцовымі пейзажамі, партрэты настаўнікаў, блізкіх сваякоў і малюнкі з маленькім Станіславам. Тут таксама знаходзяцца сцэнічныя касцюмы з операў Манюшкі, якія падарылі музею полькія оперныя тэатры. Маюцца ноты і запісы твораў на пласцінках, касетах, фотаздымкі пастановак опер, кнігі пра кампазітара. У музычнай гасцёўні музея Манюшкі адбудзецца вакальна-фартэпіянны канцэрт ягоных твораў.

Таксама ў Смілавічах мы зможам наведаць унікальную музейную "Прастору Хаіма Суціна", сусветна вядомага мастака Парыжскай школы, які таксама паходзіў са Смілавічаў. Там можна будзе папіць кавы ў а-ля парыжскай кавярні, даведацца пра жыццё і творчасць самога Хаіма Суціна, а таксама яго земляка і калегі Сэма Царфіна.

Убель – колішні маёнтак , дзе 5 траўня 1819 г. і нарадзіўся Станіслаў Манюшка. Цяпер на месцы нараджэння сусветна вядомага кампазітара стаіць памятны знак, узведзены ў 1966 г. На знаку – нотны запіс з оперы Манюшкі “Галька”. Таксама ў Убелі можна пабачыць невялікія фрагменты парка, у якім гуляў кампазітар, калі быў маленькім.

Чэрвень да 1923 г. мела назву Ігумен. У 1800 г. у мястэчку быў пабудаваны драўляны касцёл Уздвіжання Святога Крыжа, які быў знішчаны ў 1930-я гады. Толькі ў пачатку XXI ст. мясцовая Крыжаўздвіжанская каталіцкая парафія здолела збудаваць новы касцёл. Каля касцёла паўстаў бюст Станіславу Манюшку. Але на плошчы мястэчка мы знойдзем і другі незвычайны помнік кампазітару. У Чэрвені таксама ёсць памятныя шыльды маці Максіма Багдановіча Марыі Апанасаўне Мякоце і яшчэ аднаму вядомаму беларускаму кампазітару Міколу Равенскаму. Чаму - даведаемся падчас вандроўкі!

Шыпяны – колішняе валоданне Манюшкаў. Сёння тут можна ўбачыць рэшткі сядзібнага-паркавага ансамблю Ваньковічаў, да якіх перайшлі Шыпяны пасля Манюшкаў, у тым ліку гаспадарчыя будынкі і стайню.

Алесіна – радавое гняздо роду Манюшкаў, якое напрыканцы ХІХ ст. таксама перайшло да Ваньковічаў. Перад намі паўстане сучасны аграгарадок з атмасферай фальварка часоў Манюшкі. У Алесіне мы наўпрост зможам дакрануцца да найцікавейшай памяткі, прысвечанай дзядзьку кампазітара Дамініку, што пасля ягонай смерці пакінуў Чэслаў Манюшка, бацька Станіслава.

У Алесіне захаваліся некаторыя старажытныя пабудовы маёнка, якія выкарыстоўваюцца да цяперашніх патрэбаў вёскі. У свой час тут настаўнічаў класік беларускай літаратуры Якуб Колас, які шмат прататыпаў трылогіі “На ростанях” узяў менавіта з Алесіна. Можа быць, мы сустрэнем некага з праўнукаў герояў рамана?

Раткаўшчына – былое ўладанне Дамініка Манюшкі, дзядзькі кампазітара. Дамінік быў чалавекам перадавых поглядаў, заснаваў агранамічную школу для мясцовых сялянаў. Раткаўшчыну і яе наваколле неаднойчы наведваў і Станіслаў.

Малыя Ляды  – апошні прыпынак нашай вандоўкі  – манастыр, былы ўніяцкі, а зараз праваслаўны, вядомы сваёй Свята-Дабравешчанскай царквой - аднім з апошніх помніках архітэктуры барока на беларускіх землях. З 1791 г. Малыя Ляды належалі сям’і Манюшкаў. Тут мы ўбачым не толькі краявіды, якія сфармавалі творчы стыржань нашага выбітнага кампазітара, але і зможам наведаць царкву Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (18 ст.), унесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
   
Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе  з антыкавіднай рассадкай і адбудзецца толькі тады, калі зьбярэцца дастаковая колькасьць людзей (мін 25 чалавек - мах 35). Выезд у 8-00, вяртанне прыкладна каля 20-й гадзіны.

Унёскі для на вандроўку з экскурсіяй, канцэртам і квіткамі ў музей Манюшкі - 50 бел. руб. - наяўнымі ў аўтобусе ці на рахунак Фонда. Асобна па жаданні аполчваюцца абед - каля 10 руб. і ўваходныя квіткі ў музей-прастору Хаіма Суціна - 7,5 руб. (у кошт уключаны кубачак кавы, пры жаданні можна не наведваць).

Запіс праз гэтую гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты. За дзень да вандроўкі абавязкова пацвердзіць свой удзел!

Аўтобус апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), @liusterka (telegam), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон *
Viber , telegam (@...)
Колькасць вандроўнікаў *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся (у апошнім пункце можна ўдакладніць):
Clear selection
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра вандроўкі?
Clear selection
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy